Аляксандр Валіцкі (, Вільня — , Варшава; Псеўданімы і крыптанімы: Місьцюк; Міншчук; Miściuk; Nowogrodzianin; Nowogrodzianin W.M.; Pauza Symforjan; W.; Z.; Żeleźniak; Alexander Żeleźniak) — літаратар, музычны крытык, выдавец.
Біяграфія Скончыў Слуцкую гімназію, філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Вучыўся музыцы ў Слуцку і Вільні (скрыпка і фартэпіяна). У 1858—1862 гадах дасылаў музычныя агляды і рэцэнзіі ў варшаўскі часопіс «Ruch muzyczny». У 1863 годзе заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 годзе за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню Валіцкага пераняла яго сястра Соф'я Савіцкая. З 1868 года жыў у Варшаве, быў журналістам і выдаўцом. У 1890—1893 годзе быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы.
Сябраваў са Станіславам Манюшкам, Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Адамам Кіркорам, Янкам Лучынам, якому дапамагаў выдаваць творы. Пісаў на польскай, паводле ўспамінаў Рамуальда Зямкевіча таксама і на беларускай мове (творы на беларускай не зберагліся).
Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Крыніцы
Літаратура
Słownik muzyków polskich. T. 2. Kraków, 1967; Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa-Łódź, 1972;
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі