Іван Платонавіч Крэнь (, Ярашова, цяпер в. Кузявічы,  — , Гродна) — беларускі гісторык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’я ў Баранавіцкім раёне.

Скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскі педагагічны інстытут (1959) па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура». У 1959—1967 гадах працаваў настаўнікам. З 1967 года ў Гродзенскім педагагічным інстытуце (з 1978 універсітэце) — старшы выкладчык, дацэнт, з 1990 года загадчык кафедры гісторыі Беларусі, з 1995 года дэкан факультэта гісторыі і культуры.

Скончыў аспірантуру кафедры гісторыі СССР БДУ.

Кандыдат гістарычных навук (1981), абараніў дысертацыю на тэму «Барацьба прафсаюзаў Беларусі за развіццё хімічнай прамысловасці ў рэспубліцы ў 1959—1965 гадах».

Званне прафесара нададзена ў 1991 годзе.

Ганаровы работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000).

Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2004).

Кірункі навуковай дзейнасці: дзейнасць грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гродзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Даследаваў навукова-метадычнае забеспячэнне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплін.

Аўтар больш за 320 навуковых прац, у тым ліку 5 падручнікаў для студэнтаў па гісторыі Беларусі і Расіі, 2 дапаможнікаў для сярэдніх школ. Аўтар даследчых прац: «Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўтарстве), «Гродна. Энцыклапедычны даведнік» (у суаўтарстве), «Шчучын. Гісторыка-эканамічны нарыс», «Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс», «Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі», «Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1945», «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс» і іншых.

Памёр 4 мая 2014 года. Пахаваны 6 мая 2014 года ў Гродне.

Літаратура С. 79.

Спасылкі

Іван Крэнь: вядомы і невядомы  — t-styl.info, 12 траўня 2014

Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы