Рыгор Канстанцінавіч Пукст (, Гомель — , Мінск) — беларускі . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю, з 1929 года выкладаў у Омскім музычным тэхнікуме, у 1932 годзе пераехаў у БССР. Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, пасля (у 1944—1949 і 1959—1960 гадах) — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Мінск). Адначасова з 1949 года хормайстар, мастацкі кіраўнік музычнага вяшчання Беларускага радыё.

Творчасць Аўтар опер «Машэка» (1945), «Марынка» (1955), «Свіцязянка» (1960), 6 сімфоній, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай сімфанічнай фантазіі «Перапёлачка», апрацовак народных песень. Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.

Сям’я Сын Яўген стаў піяністам, унук Сяргей — кампазітарам, музыкантам і музычным журналістам.

Памяць У горадзе Гомель, на доме дзе нарадзіўся Рыгор Канстанцінавіч Пукст, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. Театральная энциклопедия. Том 4. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. — 1152 стб. с илл., 76 л. илл.

Спасылкі Самородок из Гомеля: 120 лет со дня рождения Григория Пукста // СБ. Беларусь сегодня

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Оперныя кампазітары