Зажэ́вічы (, ) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Зажэвіцкага сельсавета.
Цэнтр калгасу «Перадавік», а пазней сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Добрыца». Знаходзіцца за 8 км ад Салігорска і за 141 км ад Мінска.
Гісторыя
Вядома з XVI ст. як вёска Зажэвічы (Zażewiczy) або Зажэва (Zażewo) Слуцкага княства. Станам на 1566 год належала да «двара» Пагост. Паводле апісання Слуцкага княства 1600 года належала да «двара» Мяцявічы.
У 1797 годзе Зажэвічы — прыватны маёнтак Слуцкага павета Мінскай губерні.
Станам на 1858 год — вёска ў складзе фальварка Трасцянец, які знаходзіўся за 5 км на поўдзень, паблізу сучаснай Бярозаўкі.
У 1870 годзе Зажэвічы — сельская грамада Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Зажоўская грамада адносілася да прыхода Пагосцкай царквы, там хрысціліся і вянчаліся зажоўцы, адпаведна, захоўваліся метрычныя кнігі, датычныя жыхароў вёскі (царква і яе архіў згарэлі ў 1944 годзе, падчас наступлення савецкай арміі).
У вялікім пажары 1928 года згарэла адзіная і галоўная вуліца Зажэвіч, жыхары рассяліліся па хутарах.
У 1931 годзе ў Зажэвічах арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя ветракі, працавала кузня. З 1938 года савецкія ўлады пачалі гвалтоўнае збіранне зажоўскіх хутароў назад у вёску (найпрасцейшым спосабам прымусу да перавозу хаты ў вёску было разбурэнне даху).
Дэмаграфія Год Двары Жыхары 1800 61 225 1897 114 1107 1909 171 1245 1917 187 1346 1941 314 1355 2004 340 648
Адукацыя
У 1861 годзе адкрыта школа граматы, станам на 1890 год там навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы пабудавана новае памяшканне. Станам на 1922 год у школе 1-й ступені навучалася 299 дзяцей.
Установы Сярэдняя школа-садок Крама Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы Сяргей Мікалаевіч Прахорчык (нар. 1954) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 1962) — беларускі педагог і палітык.
Літаратура Памяць. Салігорскі раён
Спасылкі
Катэгорыя:Зажэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна