Валды́р Перэ́йра (парт. Valdir Pereira / Waldyr Pereira; , Кампус-дус-Гайтаказіс — , Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы пад імем Дыды́ (парт. Didi) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца. За зборную Бразіліі правёў 74 матчы і забіў 21 гол. Двухразовы чэмпіён свету (1958, 1962). Быў аўтарам удару пад назвай «сухі ліст» (Folha Seca). Аўтар першага гола ў гісторыі стадыёна «Маракай», забітага 15 чэрвеня 1950 года ў матчы зборных штата Рыа-дэ-Жанэйра і штата Сан-Паўлу (перамога штата Сан-Паўлу 3:1). Пасля завяршэння кар’еры футбаліста працаваў трэнерам. У 2000 годзе, за год да смерці, быў уключаны ў Залу Славы ФІФА, у тым жа годзе ўдастоіўся памятнага знака на варотах «Маракай».
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі Статыстыка Craque Imortal — Didi
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыкану Кампус-дус-Гайтаказіс Катэгорыя:Ігракі ФК Ленсуэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мадурэйра Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Батафогу Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Крыстал Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Веракрус Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бразіліі Катэгорыя:Трэнеры зборнай Перу па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Спортынг Крыстал Катэгорыя:Трэнеры ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Трэнеры ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Флуміненсі Катэгорыя:Трэнеры ФК Крузейру Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Ахлі Джыда Катэгорыя:Трэнеры ФК Батафогу Катэгорыя:Трэнеры ФК Фарталеза Катэгорыя:Трэнеры ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Трэнеры ФК Альянса Ліма Катэгорыя:Трэнеры ФК Бангу Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Двухразовыя чэмпіёны свету па футболе