Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў (10 снежня 1910 — 7 красавіка 1989) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 10 снежня 1910 года ў вёсцы Блеўчыцы (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць). Скончыў 9 класаў. У 1929 годзе пераехаў у Мінск, працаваў на заводах «Камунар», «Энергія». З 1934 года жыў у Маскве, працаваў шафёрам, механікам, а затым начальнікам гаража аўтабазы Цэнтрасаюза.

У РСЧА з 1932 па 1934 год, у 1939 годзе вярнуўся ў войска. У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення камсаставу.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 1-м Беларускім франтах. Быў камандзірам артылерыйскай батарэі.

Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў пад Тулай, прарыву блакады Ленінграда, вызваленні гарадоў Пскова, Таропца, Рыгі, узяцці горада Данцыга.

Удзельнік . У ходзе вулічных баёў у Берліне 28 красавіка 1945 года Нячаеў выкаціў гаўбіцы на прамую наводку і разбурыў некалькі апорных пунктаў праціўніка. 29 красавіка некалькі гадзін яму ўдавалася весці бой у акружэнні, умела кіруючы кругавой абаронай. Быў кантужаны і паранены, але працягваў абстрэльваць непрыяцеля. Сваімі гераічнымі дзеяннямі дапамог стралковай падраздзяленням авалодаць цэнтральнай ратушай Берліна і ўзняць на яе купале савецкі сцяг.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Нячаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1945 годзе Нячаеў сышоў у запас у званні капітана. Жыў у горадзе Лысьва. Да 1972 года працаваў на заводзе па выпуску кухонных пліт, затым сышоў на пенсію.

Памёр 7 красавіка 1989 года.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» № 8971. Ордэн Леніна. Ордэн Чырвонага Сцяга. Ордэн Айчыннай вайны I ступені. Ордэн Айчыннай вайны II ступені. Іншыя ўзнагароды.

Памяць У Лысьве на Алеі герояў усталяваны бюст Нячаева.

Літаратура

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Пермскім краі Катэгорыя:Капітаны СССР