«КальЯн» — беларускі панк-гурт з Гродна.
Біяграфія Гурт «КальЯн» створаны ў верасні 1996 года вакалістам Аляксандрам Дзянісавым і гітарыстам Змітром Антаневічам.АЛЕСЮ ДЗЯНІСАВУ — 39! (ВІДЭА) / Tuzin.fm У гэты перыяд былі запісаны 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы «У краіне цудаў» (выдадзены ў Польшчы сумесна з гуртом Deviation, 1997), «Б. Н.» (1999). У 1998 годзе музыкі ўзялі гран-пры на фестывалі «Басовішча». У 2000—2001 гадах каманда прыпыніла актыўную дзейнасць, яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся поспехам. З красавіка 2001 года «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісана ў Гродна ў пачатку снежня 2001 («Ноўбадзі»).
У 2008 годзе гурт зняў два кліпа на песні «Барацьба» і «Радыёактыўны сьнег».
Апошняя на дадзены момант праца гурта мае назву «Антыпазітыў» (2011)Кальян «Антыпазітыў» (+аўдыё) / Experty.by. Зараз гурт адышоў ад фолк-панка і эксперыментуе з гукам, не змяняючы, аднак, сваёй сутнасці і тэкставай сацыяльнай скіраванасці.
Погляды На працягу ўсяго часу існавання гурт не з’яўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства гурт «КальЯн» лічыць наяўнасць фізічнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацый, тэлебачання, цэркваў, рэлігійных сектаў і г.д., пра што гурт і спявае.
Дыскаграфія
Альбомы У краіне цудаў (1997) Б.Н. (1999) Ноўбадзі (2001) Голая правда (2005) Антыпазітыў (2011)
Сінглы «Hate» (2005)
Удзел у зборніках «Сэрца Эўропы in rock» (2001) — «Przemoc» «Прэм’ер Тузін 2006» (2006) — «Радыёактыўны сьнег»
Удзельнікі Аляксандар «Міхалыч» Дзянісаў: вакал Ілля «Ільябл»: гітара, вакал Кастусь «Кот»: бас-гітара, бэк-вакал Лізавета: скрыпка, флейта Аляксандр «Сыр»: ударныя
Спасылкі КальЯн на Last.fm КальЯн: Чудесное воскрешение группы // Музыкальная Газета, 2007 Гурт «Кальян»: «Апалітычнасць — гэта такі хітрык, магчымасць адседзецца ў хмызах.» (+ mp3) / Будзьма беларусамі
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі Катэгорыя:Гурты з Гродна