PARASON — беларускі рок-гурт.

Гісторыя Пачатак гурту паклала сустрэча Андрэя Карповіча (ex-МЛЫН, Krona, CherryVata, удзельнік гурта Dreamlin) і Віталя Зыблюка 7 мая 2003 года. Так узнік гурт bip. Пасля зменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (ex-EXIST, Long Play) і Косця Крыніцкі ўвосень 2004, узнікла назва PARASON. Першы канцэрт у сталым складзе музыкі далі ў клубе «Акварыўм» у кастрычніку 2004 года."Адборышча-2006": знаёмства з S.D.M., Parason, РоСтра / Generation.by

На пытанне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

Першыя творчыя поспехі, па словах музыкі, звязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 года.

Музыкі тройчы выступалі на Басовішчы: ў 2005, 2006 і 2007 гадах. На Басовішчы-2006 гурт выйграў прыз студыі «Апола»Вядомыя пераможцы "Басовішча" сярод маладых выканаўцаў / Радыё Свабода (60 гадзін запісу ў студыі, прыз не быў выкарыстаны) і прыз Задзіночання беларускіх студэнтаў у выглядзе 600 долараў. У 2007 годзе «Parason» выступаў у якасці госця.

У 2008 годзе гурт распадаецца.Еўрарадыё без купюр / БАЖ

Ацэнкі У інтэрв’ю «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмен «Hair Peace Salon», прызнаваў, што гурт блізкі да яго ў плане музычнага стылю.

Удзел у праектах «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе» (2004) «Партызанская школа» (2006)

Склад Віталь Зыблюк — лід-гітара Андрэй «Карп» Карповіч (ex-«Млын», удзельнік гурта «Крона») — вакал, гітара Косьця Крыніцкі — ударныя Андрэй «Andrew» Восіпчык (ex-«Exist» (пераможца «Басовішча-1999»), ex-«Long Play») — бас Жэня Воўчак («KRIWI») — бэк-вакал

Спасылкі

Пяе ды грае гурт "Парасон" / Здымкі з «Джынсавы фэст 2006» ў Мінску "Parason": "Гэта "Басовішча" для нас апошняе" / Інтэрв'ю для Тузін Гітоў (16.07.2006) ВІТАЛЬ ЗЫБЛЮК: «„БАСОВІШЧА“ ЎРАТУЕ ЭЎРАПЕЙСКІ ХЭДЛАЙНЭР» (ВІДЭА) / Тузін Гітоў

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2008 годзе