Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя 29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа па ўказе Імператара Аляксандра II. У студзені 1911 года школа была ператворана ў сельскагаспадарчае вучылішча ніжэйшай ступені; у жніўні 1918 года — у сярэдняе, з сакавіка 1921 года — у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
У 1949 годзе пры тэхнікуме ўтворана завочнае аддзяленне.
У 1970 годзе ў выніку аб’яднання навучальна-даследчай гаспадаркі з суседнім калгасам «Авангард» тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум.
24 снежня 1984 года саўгасу-тэхнікуму было прысвоена імя выпускніка Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.
Вядомыя выпускнікі
Андрэй Піліпавіч Прохарчык — беларускі вучоны, пісьменнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Іна Васільеўна Прохарчык — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Міхаіл Раманавіч Змачынскі — Герой Сацыялістычнай Працы. Мікалай Мікалаевіч Корбут — беларускі дзяржаўны дзеяч. Аляксандр Іванавіч Чарныш — Герой Савецкага Саюза. Пётр Іванавіч Ніканчык — беларускі вучоны ў галіне аграноміі. Захар Якаўлевіч Бірала — беларускі паэт, сатырык. Аляксандр Ільіч Далідовіч — удзельнік другой сусветнай вайны, снайпер узвода пешай выведкі 1063-га стралковага палка 272-й стралковай дывізіі, старшына. Галіна Аляксандраўна Лапатка — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Леанід Мікалаевіч Пунтус — Герой Сацыялістычнай Працы. Раман Леапольдавіч Ваньковіч — Герой Сацыялістычнай Працы. Уладзімір Елісеевіч Лабанок — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Савецкага Саюза. Іван Мікалаевіч Белічонак — Герой Сацыялістычнай Працы. Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Іван Данілавіч Юркевіч — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Іван Міхайлавіч Качура — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Уладзімір Сідаравіч Доўнар — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар. Сцяфан (Корзун) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (з 1990). Тамара Іванаўна Шкурко — Герой Сацыялістычнай Працы. Эдуард Пятровіч Шавейка — Герой Сацыялістычнай Працы. Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў — беларускі пісьменнік. Уладзімір Аляксандравіч Шпакоўскі — беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1986). Віктар Васілевіч Шчэрба — навуковец-мікрабіёлаг, кандыдат біялагічных навук (1983). Сяргей Пятровіч Семяняка — беларускі спартсменЗнаменитые выпускники. Бор-Слободской учебно-педагогический комплекс . Генадзь Андрэевіч Богдан — дзяржаўны дзеяч. Генадзь Іосіфавіч Гануш — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).
Выкладчыкі
Захар Якаўлевіч Бірала — выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры (1945—1973). Пётр Адамавіч Лявіцкі — партыйны і дзяржаўны дзеяч, дырэктар тэхнікума (1936—1939). Якуб Кірылавіч Усікаў — выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Павел Якаўлевіч Жаўрыд — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст. Антон Фёдаравіч Мяцельскі — беларускі педагог. Іван Мікітавіч Серада — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст. Хведар Пятровіч Імшэнік — беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог. Адам Юр’евіч Міцкевіч (дваюрадны дзядзька Якуба Коласа па матчынай лініі) — выкладчык матэматыкі, загадчык навучальнай часткі. Васіль Савіч Гарбацэвіч — беларускі драматург. Павел Кірылавіч Родзічкін Раіса Барысаўна Шац — кіраўнік баклабараторыі санэпідаддзела.
Дырэктары Фёдар Іванавіч Губін (1878—1888) Васіля Піліпавіча Казакова (1924—1926) Міхал Міхайлавіч Лазарэнка (1926—1928) Глушаковскі (1928—1930) Міхал Аляксеевіч Жураўскі (1930—1932) Адам Іванавіч Мрочак (1930—1933) Іван Мікалаевіч Басалыга (1933—1936) Рыгор Ільіч Грабчыкаў (1971—1979) Аляксандр Уладзіміравіч Зяневіч (1979—1982) Яўген Аляксандравіч Лаўруковіч (1982—1986) Валянцін Андрэевіч Свірыдаў (1986—1999) Фёдар Уладзіміравіч Супрун (1999—2006) Дзяніс Валер’евіч Зубенка (з 2018)
Аддзяленні Аграномія. Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Галерэя
Спасылкі Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета» аграрно-технический колледж им. В. Е. Лобанка Старонка каледжа
Катэгорыя:1876 год у Беларусі