Гарадзе́ц — аграгарадок, раней мястэчка, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Стаіць на беразе Каралеўскага канала, за 22 км на ўсход ад Кобрына, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец, на аўтамабільнай дарозе Кобрын—Драгічын. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Гарадзецкага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У XVI стагоддзі належала ўдаве Стэфана Баторыя каралеве Ганне. У 1588 годзе ў ліку каралеўскіх вотчын атрымала магдэбургскае права. З 1795 года, пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.

Расійская імперыя У 1886 годзе — цэнтр воласці, у 1891 — мястэчка Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Мястэчка налічвала 1559 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква, яўрэйская школа, прыстань, штогод праводзілася 2 кірмашы.

Найноўшы час З 1921 года ў Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. З 1939 — у складзе БССР, з 12.10.1940 — цэнтр Антопальскага сельсавета, з 8.8.1959 Кобрынскага раёна. У 1970 годзе ў вёсцы 1500 жыхароў, 411 двароў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2.12.2008 года № 659 зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Гарадца — герб і сцяг.

Насельніцтва 1993 год — 569 двароў, 1516 жыхароў.

Інфраструктура У вёсцы працуе гароднінасушыльны і цагельны камбінаты, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, бальніца, аддзяленне сувязі, 9 магазінаў.

Вядомыя асобы Аківа Бен-Эзра (; 1897—1985) — ізраільскі даследчык гісторыі Ізраіля, літаратуры і яўрэйскага фальклору. Майсей Якаўлевіч Грэблёўскі (1902—1978, Масква) — савецкі псіхіятр. Доктар медыцынскіх навукhttps://m.ncpz.ru/sotr/15.php Мікалай Іванавіч Куніцкі — удзельнік савецкага партызанскага руху, камандзір партызанскага атрада Мікалай Яўгенавіч Парфянюк (нар. 1957) — савецкі і расійскі музыкант, кампазітар, аранжоўнік, вакаліст. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2003). Ігар Васілевіч Соўпель (нар. 1949) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар. Пінхас Чарняк (1909—1993) — заснавальнік ядзернай медыцыны ў Ізраілі. Прафесар.

Славутасці Свята-Ушэсцеўская царква (XVIII ст., драўляная) —

Страчаная спадчына Касцёл Звествання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1865—1866 гады, мураваны) — перабудаваны ў царкву ў 1867—71 гадах архітэктарамі Барташэўскім, Кадрунцавым і Чакмасавым. За савецкім часам перабудаваны ў школу — С. 407.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства