Пётр Міро́навіч Машэ́раў, сапраўднае прозвішча Машэра (, в. Шыркі,  — ) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху часоў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. 1-ы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1965—1980).

Дзяцінства Нарадзіўся 13 (26) лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі ў сялянскай сям’і.

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 да 22 чэрвеня 1941 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі сярэдняй школы ў Расонах Віцебскай вобласці.

У партызанах У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З красавіка 1942 года — камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова, з лістапада 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. Непасрэдны ўдзельнічаў у распрацоўцы і кіраванні баявымі аперацыямі партызан на камунікацыях, супраць органаў кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай вобласці БССР, Калінінскай вобласці РСФСР і ў Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны і савецкі дзеяч У 1944—1946 гадах — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, з 1946 — сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1947—1954 — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1954—1955 — 2-і сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1955—1959 — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1959 — сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1961 года кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 — член ЦК КПСС.

Пасля адстаўкі Мікіты Хрушчова ў 1964 годзе як кіраўніка СССР, таксама адбыліся кадравыя змены ў саюзных рэспубліках. У сакавіку 1965 года 1-га сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў і быў на гэтай пасадзе да 1980 года.

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 года — член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутат ВС БССР 2-3-га і 5-9-га скліканняў. Ніхто ні да, ні пасля Машэрава так працягла не ўзначальваў камуністычную партыйную арганізацыю ў Беларусі — 15,5 года. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Ва ўмовах савецкай сістэмы праявіўся як аператыўны адміністратар. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўні жыцця насельніцтва. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на тэрыторыі БССР, у ідэалагічных і прававых межах савецкага ладу. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мусілі распрацоўваць планы развіцця сваёй адміністрацыйнай адзінкі. Новаўвядзеннем была магчымасць уключэння ў склад камісій як спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак улада цалкам заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач дзейнасці.

У 1964 годзе Вярхоўны Савет СССР ухваліў закон «Аб пенсіях і дапамозе членам калгасаў». Тады ўпершыню калгаснікі атрымалі пенсіённае забеспячэнне. У БССР у 1966 годзе пенсія складала толькі 12 рублёў на месяц. Сярэдні заробак калгасніка тым часам складала 38 рублёў, а ніжэйшы па-за сельскагаспадарчым сектарам — 60 рублёў і цалкам вызвалены ад падаткаў. Пры Пятры Машэраве заробкі калгаснікаў значна паправіліся, у 1968 годзе мінімальны заробак калгаснікаў зраўняўся з гарадскім, а ў канцы 1970-х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы БССР склаў 157 рублёў і быў адным з самых высокіх у СССР.

Дынамічны рост нацыянальнага даходу БССР, які трывала працягваўся з 1950-х гадоў, у канцы 1970-х гадоў значна запаволіўся. У ходзе выканання 9-й пяцігодкі (1971—1975) сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягнулі 8,3 %, а ў 10-й пяцігодцы (1976—1980) — 5,1 %. Хаця намінальныя заробкі за гэты перыяд значна павялічыліся, рэальна яны ўпалі. Сярэднія тэмпы росту даходаў ва ўсёй дэкадзе 1970-х гадоў былі ўдвая меншыя за 1960-я. Апроч таго адмоўныя з’явы ў гаспадарцы ўказвалі на працяг падзення. Пры тым у грамадскай свядомасці эпоха Машэрава ўспрымалася як перыяд спакою і адноснага дабрабытуМірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб. Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл. ISBN 5-94716-032-3.

Пісьменнік Іван Шамякін падкрэсліваў, у БССР пад кіраўніцтвам Машэрава русіфікацыя не спынялася і заахвочвалася. Былы настаўнік Пётр Машэраў добра ведаў родную яму беларускую мову (выдатна чытаў на памяць паэму «Сказ пра Лысую гару»), але ніводнага разу — ні на адным пленуме, нарадзе, з’ездзе, сесіі, урачыстым пасяджэнні — не выступіў па-беларуску. Пётр Машэраў быццам дэманстраваў сваю рускасць і даваў гэтым прыклад усёй савецкай і партыйнай наменклатуры БССР.

Гібель Загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст — Масква, каля павароту на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў Пётр Машэраў, урэзаўся ў грузавік з бульбайГибель Машерова: заговор или роковое стечение обстоятельств?. Распаўсюджаны чуткі, што гібель была наўмысным забойствам.

Пахаваны 8 кастрычніка 1980 года ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 18). Паводле Івана Шамякіна, пахаванне вылілася ў маніфестацыю народнай любові да Пятра Машэрава.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». 7 ордэнаў Леніна медалі

Ушанаванне памяці

Бронзавы помнік-бюст Пятру Машэраву ў Віцебску. У Мінску імем Машэрава названы праспект з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску, дзе жыў Пётр Машэраў, усталявана мемарыяльная дошка. Штогод у Віцебскай вобласці праводзяцца спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, прысвечаныя памяці Пятра Машэрава.

Ацэнкі

Літаратура Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984. Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память… : документальная повесть / С. В. Антонович. — Мн., 1998—351 с. Буракова Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. — 2008. — 22 студз. — С. 2. Величко В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспубліка. — 2008. — 12 лют. — С. 4. Гарэлікава М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. — 2008. — 13 лют. — С. 2. Гілеп У. Ён быў сваім… / У. Гілеп // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 7 (люты). — С. 1, 6. Голомако А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. — 2008. — 12 февр. — С. 3. Егорычев В. Вся жизнь — служение народу : (к 90-летию со дня рождения П. М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. — 2008. — № 2. — С. 183—187. Іофэ Э. Хто кіраваў Беларуссю // «Обозреватель» № ?, 2007. Машэраў Пётр Міроонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 543—545. Навіцкі У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 2. — С. 40-48. Не говори с тоской, их нет… / сост. М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск, 2003. — 232 с. Пронько О. М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О. М. Пронько. — Гродно, 2000. — 292 с. Русецкий А. В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П. М. Машерова / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2008. — № 2. — С. 3-9. Скурко А. Легенда пра святога Пятра Міронавіча // Наша гісторыя, № 5, 2018. — С. 4-12. — ISBN 2617—2305 Якутов В. Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В. Д. Якутов. — Мн., 1992. — 270 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах

Катэгорыя:Дэлегаты XIX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXI з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС Катэгорыя:Асобы на марках