Дайнава, Дайнова () — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі; іншыя назвы: Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія). Дайнова — назва аднаго з заходнябалцкіх плямён, якое, паводле некаторых меркаванняўГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214., разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны заходнебалцкі племянны саюзАрхеалогія і нумізматыка Беларусі… С. 207 ( яцвягі).

Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю пляменнага княства, якое ў 2-й палове XIII ст. ўвайшло ў склад ВКЛ. З цягам часу дайноўцы асіміляваліся большасцю ў беларусаў, а астатнія ў літоўцаўЭГБ у 6 т. Т. 3. С. 195..

Назва У крыніцах паняцце вядома толькі з сярэдзіны XIII ст. — тым часам, як ужо не адно стагоддзе на гэтай тэрыторыі існавала балта-славянскае двухмоўе. Як адзначае Аляксей Кібінь, дакладна вызначыць час з'яўлення і эвалюцыю значэння літоўскай назвы Dainava (як эквіваленту славянскага паняцця Ятвезь) немагчымаКибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках. — Москва, 2014. С. 23. Паводле версіі С. Каралюнаса, назва звязана з daine, deina, deine («дойная карова») і ўзыходзіць да dainiai са значэннем «пастухі кароў»Karaliūnas S. Dainava. Vardo reikšmė, istorija ir kilmė // Baltistica. 2006. T. XLI. (1). P. 114.

Лакалізацыя На думку некаторых даследчыкаў дайноўцы з канцы I тысячагоддзя да н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёмана і вярхоўямі НараваАрхеалогія і нумізматыка Беларусі….

Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (сучасны Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XIII—XIV ст. княства дайноўцаў займала тэрыторыі паміж Нёманам (правыя прытокі Дзітва, Гаўя з р. Жыжма) і Віліяй, па р. Котра межавала з Гарадзенскім княствамЭГБ у 6 т. Т. 3..

Сляды жыцця дайноўцаў на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах — Дзейнова, Дайнава, Дайноўка і іншых, якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Гродна, Івянца, Радашковіч, Слоніма.

Гісторыя Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 года гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная яцвяжскім племемГарады і вёскі Беларусі…. Упамінаецца ў 1255 годзе ў грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы Міндоўга. Па некаторых звестках з 1259 года яго цэнтрам была цяперашняя вёска Дайнава (Воранаўскі раён)Гарады і вёскі Беларусі…. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.

Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня (Трайдзена)ЭГБ у 6 т. Т. 3. С. 195.. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Вялікага Княства Літоўскага — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвягіі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёўПачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы.

Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі Трайдзень. У 1323 годзе Гедымін пранёс сталіцу княства ў Ліду, утварылася Лідскае княства; пры Вітаўце ў канцы XIV ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства ВКЛГарады і вёскі Беларусі…. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіхБЭ ў 18 т. Т. 6..

Культура Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. На думку В. Сядова, дайноўцам належаць каменныя могільнікі ў міжрэччы Нёмана і вярхоўях р. Віліі (Апонаўцы, Вензаўшчына, Клепачы, Маркіняты, Салапяцішкі, Пузелі і інш.).

Крыніцы

Літаратура Чаквін І., Штыхаў Г. Дайнова // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл. С. 207. Дайноўцы // С. 195. Насевіч В. Дайнава // С. 11.

Суднік С. Да пытання існавання і размяшчэння Дайнаўскага княства // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 16-29.

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Літвы