Свір — возера на мяжы Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, каля гарадскога пасёлка Свір.

Гідраграфія Плошча 22,28 км². Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 14,1 км. Найбольшая шырыня 2,27 км. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб’ём вады 104,3 млн. м³. Плошча вадазбору 364 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Заходнія схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія, забалочаныя. Пойма на ўсходзе і поўначы выразная (шырыня да 200 м), пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзана сеткай меліярацыйных каналаў. Пераважаюць глыбіні ў 6 метраў, у цэнтры і на поўдні возера пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелямі.

Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, ручай Свірскі, на поўначы выцякае рака Свірыца.

Экалогія

Возера моцна зарастае ўздоўж усходніх берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шырыні 200 м.

Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Озеро Свирь // Інфармацыйна-гістарычны партал Мядзельскага раёна

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Азёры Смаргонскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы