Папуля́цыя ( — народ, насельніцтва) — сукупнасць асобін аднаго віду, якія свабодна скрыжоўваюцца.
Працягла існуе ў пэўнай частцы арэала, адносна адасобленага ад інш. сукупнасцей таго ж віду. Для кожнай папуляцыі характэрны пэўная колькасць асобін, суадносіны палоў і асобін розных узроставых груп, частата варыяцый розных адзнак і г.д.
Гэта форма існавання віду і элементарная адзінка эвалюцыі.
Гл. таксама Насельніцтва Генеральная сукупнасць
Катэгорыя:Экалогія Катэгорыя:Папуляцыйная генетыка Катэгорыя:Насельніцтва