Ско́расць святла́Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.Скорасць святла // Беларуская энцыклапедыя т. 14, с. 468., ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).

Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.

Вызначэнне скорасці святла

У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.

Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.

Гл. таксама Звышсветлавы рух Скорасць гуку Пераменная скорасць святла Пузыр Алькуб’ерэ

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Фізічныя канстанты Катэгорыя:Фундаментальныя абмежаванні Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Святло