Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай радыПрезидент Евросовета смотрит в будущее с оптимизмом. — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Антоніу Кошта.

Гісторыя З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасцьConsolidated version of the Treaty on European Union..

19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 годаhttp://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/en/ec/111607.pdf Официальное заявление Европейского совета о мерах принятых для введения в силу Лиссабонского договора (англ.. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.

Абавязкі Згодна з артыкулам 15.6 бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць: Старшынстваваць у савеце і накіроўваць яго працу; Забяспечваць падрыхтоўку і пераемнасць працы савета ў супрацоўніцтве з Старшынёй Еўрапейскай камісіі і на аснове працы Савета па агульных справах (:en:General Affairs Council); Прыкладаць намаганні для дасягнення адзінства і кансенсусу ў Еўрапейскім Савеце; Пасля кожнага сходу Еўрапейскага Савета прадастаўляць справаздачу аб ім Еўрапейскаму парламенту; Прадстаўляць Еўразвяз на міжнароднай арэне без шкоды для ролі Вярхоўнага прадстаўніка Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі; Старшыня Еўрапейскага савета не можа адначасова займаць дзяржаўныя пасады.

Катэгорыя:Інстытуты Еўрапейскага саюза