Любан Црэпуля (; нар. , ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Валунтары».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у клубе «Сегеста» з горада Сісак, у складзе якога ў 16-гадовым узросце дэбютаваў у другім харвацкім дывізіёне. У 2010—2012 гадах выступаў за моладзевыя каманды заграбскіх «Лакаматывы» і «Дынама». У сезоне 2012/13 выступаў за «Хрвацкі Драгаволяц», якому дапамог выйсці ў элітны дывізіён, але сам перайшоў у клуб «Славен Бялупа», дзе замацаваўся ў аснове.

У пачатку 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў шатландскім «Сэлтыку», аднак у выніку апынуўся ў складзе бельгійскага «Мехелена». Замацавацца ў складзе, аднак, не здолеў, за год правёўшы толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце Бельгіі. У лютым 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Шахцёр» з СалігорскаХорватские полузащитники Багарич и Црепуля подписали контракты с "Шахтером". Спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы, у другой палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Мехелен»Црепуля вернулся в "Мехелен" после аренды в "Шахтере".

У лютым 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з баснійскім клубам «Сараева»Экс-хавбек "Шахтера" стал игроком "Сараево". У чэрвені 2019 года перайшоў у румынскую «Астру», а ў ліпені 2021 года перабраўся ў бухарэсцкі «Рапід». У ліпені 2023 года стаў іграком «Валунтары».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.

Дасягненні Пераможца Другой харвацкай футбольнай лігі: 2012/13 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Чэмпіён Босніі і Герцагавіны: 2018/19 Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2017/18 Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны: 2018/19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі ФК Сегеста Катэгорыя:Ігракі ФК Хрвацкі Драгаволяц Катэгорыя:Ігракі ФК Славен Бялупа Катэгорыя:Ігракі ФК Мехелен Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Сараева Катэгорыя:Ігракі ФК Астра Джурджу Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Валунтары