Про́шак () — салодкае дэсертнае віно, якое традыцыйна выпускаюць у паўднёвай частцы Далмацыі, Харватыя.
Апісанне Віно вырабляецца з высушаных (вяленых) на кусце вінаградных ягад метадам Пасіта. Якасны Прошак звычайна значна даражэйшы за іншыя віны, бо на яго вытворчасць патрабуецца ў сярэднім у сем разоў больш вінаграду.
Хоць верхняя мяжа мацунку ў вытворцаў вагаецца, для сертыфікацыі прошаку мацунак віна павінны складаць не менш за 15%.
Кампазіцыйна віно ўтвараецца старажытнымі рэгіянальнымі белымі гатункамі вінаграду — Богдануша (), Марашціна (, генетычна падобных да італьянскіх гатункаў мальвазіі) і Вугава (, магчыма прародзіч французскага гатунку Віянье), а версія віна вышэйшай лінейкі з'яўляецца брэндам белай асновы і чырвонага гатунку Плавак Малі (, чырвоны рэгіянальны харвацкі гатунак).«Defining Prošek» VI
Блытаніна Часам з'яўляліся меркаванні, што Прошак паходзіць ад італьянскага пеністага віна «Прасека», аднак паміж імі няма падабенства ні ў працэсе вытворчасці, ні ў стылі (адно — дэсертнае, другое — пеністае), ні ў гатунках вінаграду; гэтак жа няма ніякай сувязі і ў паходжанні двух назваў.
Нягледзячы на гэта, з-за падабенства гучання назваў, па патрабаванні Італіі з 1 ліпеня 2013 года, ЕС забараніў выкарыстанне назвы «Прошак» для ўсіх краін-членаў Еўрасаюза. Харватыя падала афіцыйную скаргу, паколькі назва «Прошак» выкарыстоўваецца сама мала 2000 годNov Hrvaški «kulinarični poraz»: EU jim je prepovedal uporabo imena prošek, газета Siol, 4 лістапада 2013.
Спасылкі
Катэгорыя:Харвацкія віны Катэгорыя:Дэсертныя віны Катэгорыя:Далмацыя