Урад Сербіі (), афіцыйна Урад Рэспублікі Сербіі (), часта скарачаецца да словазлучэння сербскі ўрад (), з'яўляецца найвышэйшым органам выканаўчай улады ў Сербіі. Усе пытанні выканаўчай улады вырашаюцца Кабінетам міністраў, які ўзначальвае прэм'ер міністр. Цяперашні ўрад быў абраны 11 жніўня 2016 года.

Кабінет міністраў Цяперашні кабінет быў абраны 11 жніўня 2016 года (зацверджаны большасцю галасоў Парламента). Кабінет міністраў другі раз запар узначальвае Аляксандр Вучыч. Ён складаецца з 19 членаў, 16 з якіх узначальваюць міністэрствы, а 3 з'яўляюцца т.зв. міністрамі без партфеля.

Агенцтвы і ўпраўленні Апрача міністэрстваў, Сербія мае 130 урадавых агенцтваў, што з'яўляецца сусветным рэкордам і шэсць іншых урадавых устаноў:

Упраўленне супрацоўніцтва з дыяспарай і сербамі рэгіёна (кіраўнік: Слаўка Драшкавіч) Упраўленне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю (кіраўнік: Івана Чыркавіч) Упраўленне еўрапейскай інтэграцыі (кіраўнік: Срдзян Майсторавіч) Упраўленне ўстойлівага развіцця слаба асвоеных раёнаў (Сулейман Углянін) Упраўленне правоў чалавека і меншасцей (Сузана Паунавіч) Упраўленне супрацоўніцтва з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі (Мілета Радоевіч) Упраўленне рэгулятыўнай рэформы і ацэнкі рэгулятыўнага ўплыву (Міра Пракопіевіч).

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Сербіі Сербія