Доктар Ёван Цві́іч (, , Лозніца, Княства Сербія — , Бялград, КСХС) — сербскі географ, этнограф і геолаг, старшыня Сербскай каралеўскай акадэміі і рэктар Бялградскага ўніверсітэта. Лічыцца заснавальнікам балканістыкі як навуковага кірунку.

Сваю першую і найбольш вядомую працу Цвііч зрабіў, вывучаючы горны масіў Кучай і размешчаную ў ім Прэканашку пячору. Праца гэта лягла ў аснову яго дысертацыі «Das Karstphänomen» (1893 год), якую Цвііч абараніў у Венскім універсітэце, а пазней была выдадзена асобнай манаграфіяй на сербскай мове: Karst (1895). Фактычна гэтыя даследаванні паклалі пачатак новай навуцы — карстазнаўству.

Знакаміты прапагандай таго, што тры этнічныя групы – сербы, харваты і славенцы – гэта прадстаўнікі аднаго і таго ж народа - «югаславаў»Lane, стар. 30..

Цвііч з'яўляецца заснавальнікам Геаграфічнага завода, які паклаў пачатак існаванню геаграфічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

Найважнейшыя працы «Geografska ispitivanja u oblasti Kučaja u Istočnoj Srbiji» (Геаграфічнае даследаванне вобласці Куцай ва Усходняй Сербіі). Geološki anali Balkanskog poluostrva 5: 7-172, 1893 Das Karstphänomen, 1893, Вена Karst, 1895 Структура и классификация гор Балканского полуострова, 1902 Die Tektonik der Balkanhalbinsel mit besonderer Berückichtigung der neueren Fortschritte in der Kenntnis der Geologie von Bulgarien, Serbien und Mazedonien, 1904, Вена Foundations of the Geography and Geology of Macedonia and Old Serbia I—III, 1906—1911 Grundlinien der Geographie und Geologie von Mazedonien und Alt-Serbien. Nebst Beobachtungen in Thrazien, Thessalien, Epirus und Nordalbanien, 1908, Гота Lake Plastics of Šumadija, 1909 Geomorphology I—II, 1924, 1926 Балканско полуострво и Јужнословенске земље (1. део) Балканско полуострво и Јужнословенске земље (2. део) О исељавању босанских мухамеданаца Анексија Босне и Херцеговине и српско питање Праве и лажне патриоте

Літаратура Lane, Ann: Yugoslavia: when ideals collide, 2004.

Спасылкі

Катэгорыя:постаці сербскай геаграфіі Катэгорыя:постаці сербскай этнаграфіі Катэгорыя:постаці сербскай геалогіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Калума Катэгорыя:Пахаваныя на Новых могілках (Бялград) Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Нацыяналісты Сербіі Катэгорыя:Рэктары Бялградскага ўніверсітэта