Суме́сны вы́пуск — філатэлістычны тэрмін, які азначае адначасовы выпуск паштовымі ведамствамі ў дзвюх або больш дзяржавах паштовых марак, блокаў, канвертаў, картак або іншага філатэлістычнага матэрыялу на адну тэматыку, практычна заўсёды з ідэнтычным малюнкам.

Асаблівасці Для марак сумеснага выпуску характэрныя наступныя асаблівасці: Часам прысутнічаюць адрозненні ў малюнку. Могуць таксама адны наміналы серыі выпускацца адной краінай, іншыя наміналы — іншай дзяржавай. Часцей за ўсё малюнак паштовай маркі выконвае адзін мастак.

Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны Катэгорыя:Паштовыя маркі