Кізел () — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кізелаўскага раёна Пермскага краю. Насельніцтва 21,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1750 годзе.

Горад размешчаны ў заходніх перадгор’ях Сярэдняга Урала на рацэ Кізел, прытоку ракі Вільвы басейна ракі Яйвы, за 244 км ад Пермі. Чыгуначная станцыя на лініі Чусаўская — Салікамск.

Здабыча вугалю спынілася. Дзейнічаюць малочны завод, швейная фабрыка.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Пермскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1750 годзе