Мары́я Мартысе́віч (; псеўданім Ева Вайтоўская) — беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнаўца і культурная менеджарка.

Біяграфія Скончыла ў 2004 годзе філалагічны факультэт БДУ (2004) і літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага калегіюму (2005).

Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 годзе і International Writing Program (University of Iowa, Аява-Сіці, ЗША) у 2010 годзе.

Станам на 2024 год, аспіранткаПраграма міжнароднай навуковай канферэнцыі «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: Гісторыя, лёс, асоба (да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука)». Мінск, 30—31 ліпеня 2024 г. С. 14. Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, спецыялізуецца на тэорыі літаратуры і сінкрэтычных паэтычных жанрах.

Жыве ў Мінску.

Дзейнасць і творчасць Аўтарка артыкулаў на культурную тэматыку, а таксама кніжных рэцэнзіі, якія публікаваліся ў часопісах «Студэнцкая думка», ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, Timer, газеце «Новы час».

Даследуе традыцыі ананімнай паэзіі ў беларускай літаратуры. У сваіх публікацыях увяла паняцце «жанравага кантынууму» ананімнай бурлескна-травестыйнай паэмы, прасачыла яе развіццё ад XIX ст. («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе») праз савецкі перыяд («Сказ пра Лысую Гару») да сучасных інтэрнэт-твораў (паэма «Зянон-Хоп»). Вылучае такія рысы жанру, як віруснасць, метаіранічнасць і палітычная ангажаванасць.

Паэзія і эсэістыка Аўтарка кніг паэзіі і эсэістыкі: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Мн.: Логвінаў, 2008), вершы і публіцыстычныя творы; «Амбасада: вершы свае і чужыя» (Мн.: Кнігазбор, 2011), уласныя вершы і вершаваныя пераклады чужых з розных моў; «Сарматыя» (Мн.: Янушкевіч, 2018) — эпісталярная паэма, напісаная ў форме лістоў да «сястры», гэта ўплыў рамана Мэры Шэлі «Франкенштейн», які Мартысевіч перачытвала тым часам. У 2022 годзе выдадзена па-польску ў перакладзе Багдана Задуры, таксама ў 2022 годзе рэжысёрка Паліна Дабравольская паставіла паводле паэмы музычны монаспектакль (саўнд-драму) «SarmaTyJa», пастаноўка спалучае беларускі фальклор, рок і хіп-хоп, а візуальны шэраг створаны на аснове анімацыі мастачкі Юліі Рудзіцкай; «Як пазбыцца Маматута» (2020) — зборнік, які спалучае рысы дарослай і дзіцячай паэзіі; «Водападзел» (2023) — кніга вершаў, пабудаваная на прынцыпе «інтэлектуальных адрасоў» і геаграфічных індэксаў месцаў, звязаных з біяграфіяй аўтаркі.

Ева Вайтоўская Пад псеўданімам Ева Вайтоўская піша ў жанры young adult (літаратура для падлеткаў і моладзі). Яе раман «Гарэзлівы пацалунак» (кніга 1 — 2020, кніга 2 — 2023) — гэта лакалізацыя культавай японскай мангі (Каору Тада), якая выходзіла ў Японіі ў 1990-я гады. Марыя Мартысевіч захапілася гісторыяй стварэння гэтай мангі і вырашыла перанесці яе ў беларускі кантэкст, дзеі адбываюцца ў Мінску, на філфаку БДУ, у ІТ-кампаніях і іншых беларускіх рэаліях. Выкарыстанне псеўданіма — свядомая стратэгія «жанравага пазначэння», каб аддзяліць масавую літаратуру ад свайго асноўнага паэтычнага імя. У 2008—2013 гадах пад гэтым імем Мартысевіч была культурнай аглядальніцай газеты «Новы Час».

Творы Мартысевіч перакладзены на англійскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую, украінскую, шведскую мовы.

Перакладчыцкая дзейнасць Перакладае з англійскай, польскай, рускай, украінскай і чэшскай моў. У сваіх перакладах (у прыватнасці, Адама Міцкевіча) трымаецца стратэгіі стварэння «беларускага канона» класічных твораў.

Сярод значных перакладаў Марыі Мартысевіч на беларускую: з англійскай: вершы ў рамане Маргарэт Этвуд «Пенелапіяда» («Дзеяслоў» № 36, 2008), зборнік вершаў Хінэмааны Бэйкер «Выкапні» (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданні з кнігі Артура Конана Дойла «Нататкі Шэрлака Холмса» (Мн.: Кнігазбор, 2015); з польскай: вершаваная п’еса Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі» (у кнізе: А. Фрэдра. «Помста: камедыі». Мн.: Логвінаў, 2013), раман Ігната Карповіча «Сонька» (Мн : Логвінаў, 2018); з рускай: зборнік аповесцей і апавяданняў Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба» (Мн.: Галіяфы, 2017); з украінскай: раман Любка Дэрэша «Культ» (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, № 6, 2008); з чэшскай: раман Антаніна Баяі «Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі» (Мн.: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Берлінам» (Мн.: Логвінаў, 2008), аповесць Макса Шчура «Нататкі з творчага дому» (ARCHE, № 6, 2009), раман Багуміла Грабала «Я абслугоўваў англійскага караля» (Мн.: Логвінаў, 2013).

Пераклала паасобныя творы Сяргея Жадана, Багдана-Ігара Антоныча, Тэнэсі Уільямса, Тома Уэйтса, Баляслава Лесьмяна,Мартысевіч М. Амбасада: вершы свае і чужыя / М. Мартысевіч. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 120 с. літоўскіх паэтаўГорад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі / Уклад. і прадм. Ц. Чарнякевіча; рэд. М. Мартысевіч, А. Хадановіч. — Беласток: Выдавецкае агенцтва «Экапрэс», 2025. — 304 с. — ISBN 978-83-67471-31-2.

Выдавецкая дзейнасць З 2017 года рэдактарка незалежнай кніжнай серыі «Амерыканка», якая спецыялізуецца на перакладах амерыканскай класікі. Курыруе серыю «Gradus», арыентаваную на інтэлектуальную літаратуру з каментарыямі (напрыклад, эсэ Ігната Канчэўскага)

Узнагароды 2011 год — прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» за пераклады вершаў Веніяміна Блажэннага і твораў з кнігі «Амбасада». 2011 год — прэмія «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за публіцыстыку. 2013 год — прэмія Belarus in Focus за публіцыстыку. 2015 год — прэмія фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą» за пераклады вершаў Віславы Шымборскай. 2019 год — прэмія «Кніга году» за кнігу «Сарматыя». 2019 год — паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Сарматыя». 2023 год — лаўрэатка Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая аўтарская кніга для дзяцей і падлеткаў» за другую частку рамана «Гарэзлівы пацалунак» 2023 год — шорт-ліст прэміі Гедройця за другую частку рамана «Гарэзлівы пацалунак», спецыяльная ўзнагарода Еўрарадыё.

Крыніцы

Спасылкі livejournal.com — блог М. Мартысевіч у ЖЖ prajdzisvet.org

Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі