Алег Іванавіч Аблажэй (; ) — беларускі мастак, паэт, празаік.

Біяграфія Нарадзіўся 6 мая 1954 года ў в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў у 1977 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1985 годзе — Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Мастацкі рэдактар газеты «Рунь», мастацкі афарміцель дзіцячага часопіса «Лола».

Займаўся жывапісам, акварэллю, станковай графікай, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільні — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 гадах у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая А. Аблажэем, і серыя паштовак. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Любімая яго тэма — жанчына ў фантастычных строях і проста жанчына. Яго працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Беларусі, Германіі, Эстоніі, Латвіі.

Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільні. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».

Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты «Рунь».

Памёр 18 мая 2016 года ў Вільні. Пахаваны ў вёсцы Лезнявічы.

Узнагароды Медаль «За падзеі 13-га студзеня» (Літва).

Бібліяграфія «Сем казак пра каралеўнаў» (1999, на польскай мове).

У зборніках

Літаратура Мілаш Л. Аблажэй Алег: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы