Тра́нспарт — сукупнасць сродкаў, прызначаных для перасоўвання людзей, грузаў, сігналаў і інфармацыі з аднаго месца ў іншае. У артыкуле раскрываецца сэнс транспарту менавіта ў гэтым значэнні. Тэрмін транспарт паходзіць ад («праз») і («несці»).
У фізіцы сустракаюцца так званыя транспартныя феномены. Рух малекул ці іонаў скрозь клетачныя мембраны ці пасродкам цыркуляцыі крыві ў біялогіі таксама завуць транспартам. У інфарматыцы і электрамеханіцы тэрмін транспарт азначае апісанне некаторых камп'ютарных сеткавых пратаколаў.
Аспекты транспарту Паняцце транспарту ўключае ў сябе некалькі аспектаў; прыблізна іх можна разбіць на інфраструктуру, транспартныя сродкі і кіраванне. Інфраструктура ўключае выкарыстоўваныя транспартныя сеткі ці шляхі зносін (дарогі, чыгуначныя шляхі, паветраныя калідоры, каналы, трубаправоды, масты, тунэлі, водныя шляхі і г.д.), а таксама транспартныя вузлы ці тэрміналы, дзе адбываецца перагрузка грузу або перасадка пасажыраў з аднаго тыпу транспарта на іншы (напрыклад, аэрапорты, чыгуначныя станцыі, аўтобусныя прыпынкі і парты).
Транспартнымі сродкамі звычайна з'яўляюцца аўтамабілі, ровары, аўтобусы, цягнікі, самалёты. Пад кіраваннем маецца на ўвазе кантроль над сістэмай, напрыклад сігналы святлафора, стрэлкі на чыгуначных шляхах, кіраванне палётамі і г.д., а таксама правілы (сярод іншага, правілы фінансавання сістэмы: платныя дарогі, падатак на паліва і г.д.).
У шырокім сэнсе, распрацоўка сетак — задача грамадзянскай інжынерыі і гарадскога планавання, распрацоўка транспартных сродкаў — механічнай інжынерыі і спецыялізаваных падзелаў прыкладной навукі, а кіраванне звычайна спецыялізавана ў межах той ці іншай сеткі, альбо датычыць даследавання кіравання ці сістэмнай інжынерыі.
Транспартныя вузлы
Транспартным вузлом завецца комплекс транспартных канструкцый у пункце стыку некалькіх тыпаў транспарта, што сумесна выконваюць аперацыі па абслугоўванні транзітных, мясцовых і гарадскіх перавозак грузаў і пасажыраў. Транспартны вузел як сістэма — сукупнасць транспартных працэсаў і сродкаў для іх рэалізацыі ў месцах стыкавання двух ці некалькіх магістральных тыпаў транспарта. У транспартнай сістэме вузлы маюць функцыю рэгулявальных клапанаў. Збой у працы аднаго такога клапана можа выклікаць да праблем для ўсёй сістэмы.
Найбуйны транспартны вузел Расіі — Масква. Тут перакрыжоўваюцца шляхі пяці тыпаў транспарта: у Маскве сыходзяцца 11 чыгуначных прамянёў, 15 аўтамагістраляў, 5 газаправодаў і 3 нафтаправода; тут ёсць тры рачных порта, пяць аэрапортаў і дзевяць вакзалаў. Іншы цікавы прыклад — Уладзівасток, дзе сканчаецца Транссібірская чыгунка і пачынаюцца шматлікія марскія шляхі.
Буйныя транспартныя вузлы заўсёды з'яўляюцца буйнымі гарадамі. Справа ў тым, што транспартныя вузлы літаральна прыцягваюць гандаль (эфект, які можна назіраць хоць бы на прыкладзе вакзалаў), тут зручна развіваць прамысловасць (няма праблем з пастаўкамі), ды й самі транспартныя тэрміналы ствараюць шмат рабочых месцаў. Шматлікія гарады паўсталі на скрыжаванні наземных ці водных шляхоў, гэта значыць як транспартныя вузлы, а іншыя дагэтуль існуюць за конт гэтай ролі. Першым чынам гэта гарады-парты, але ёсць і меней звыклыя прыклады. Так, горад Шэнан у Ірландыі асноўным чынам жыве за конт аэрапорта. Некаторыя гарады выконваюць ролю не грузавых, а пасажырскіх транспартных вузлоў, напрыклад, Сімферопаль у Крыме, куды з'язджаюцца шматлікія турысты, што перасаджваюцца там на транспарт, які дастаўляе іх у гарады крымскага ўзбярэжжа.
Транспарт і сувязь Транспарт і сувязь могуць быць узаемазаменныя і ўзаемадапаўняльныя. Хоць замена досыць развітай сувяззю транспарта тэарэтычна з'яўляецца магчымай (замест асабістага візіту можна было б адправіць тэлеграму, патэлефанаваць, адправіць факс, электроннае паведамленне), але было выяўлена, што гэтыя спосабы камунікацыі ў рэальнасці спараджаюць больш узаемадзеянняў, у тым ліку асабістых. Рост у транспартнай сферы быў бы немагчымы без сувязі, якая жыццёва неабходна для развітых транспартных сістэм — ад чыгунак у выпадку неабходнасці двухбаковага руху па адной каляіне, да кіравання палётамі, дзе патрабуюцца веды пра месцазнаходжанне паветранага судна ў небе. Так, было выяўлена, што развіццё ў адной галіне выклікае рост у іншай.
Транспарт, энергія і навакольнае асяроддзе Транспарт — адзін з асноўных спажыўцоў энергіі і адна з галоўных крыніц выкідаў двухвокісу вугляроду, парніковага газу, які ўзмацняе глабальнае пацяпленне. Чыннік гэтага — спальванне велізарных аб'ёмаў выкапнёвых тыпаў паліва (у асноўным нафтапрадуктаў, такіх як бензін, газа і дызельнае паліва) у рухавіках унутранага згарання наземных, паветраных і водных транспартных сродкаў.
Сярод іншых адмоўных прыкладаў уплыву транспарта на навакольнае асяроддзе можна назваць: забруджванне паветра выхлапнымі газамі і драбнюткімі цвёрдымі часціцамі, забруджванне грунтавых вод таксічнымі сцёкамі з аўтадарог, аўтамыек і стаянак аўтатранспарту, шумавое забруджванне, страта гарадской жыццёвай прасторы (да 50 % плошчы сучасных гарадоў прыпадае на дарогі, паркоўкі, гаражы і заправачныя станцыі) і разрастанне прыгарадаў, якія паглынаюць месцы рассялення дзікіх жывёл і сельскагаспадарчыя землі.
Грамадскі транспарт і безматорныя тыпы транспарта (напрыклад, пешы ход ці ровар) лічацца больш «экалагічнымі», бо іх уклад у пералічаныя праблемы значна менш а то і зусім нулявы. Транспартныя сродкі з электрычным прывадам (напрыклад, электрацягнікі ці гібрыдныя аўтамабілі) лічацца больш «кліматычна-нейтральнымі», чым іх аналогі на выкапнёвым паліве. Кліматычна-нейтральнага тэхналагічнага вынахаду (паліва ці рухавік) для самалётаў пакуль не існуе, але дырыжаблі прапануюцца ў якасці экалагічнай альтэрнатывы камерцыйнай авіяцыі.
Катэгорыі транспарта Транспарт падзяляецца на тры катэгорыі: транспарт супольнага карыстання, транспарт несупольнага карыстання і асабісты ці індывідуальны транспарт. Транспарт супольнага карыстання не варта блытаць з грамадскім транспартам (грамадскі транспарт з'яўляецца падкатэгорыяй транспарта супольнага карыстання). Транспарт супольнага карыстання абслугоўвае гандаль (перавозіць тавары) і насельніцтва (пасажырскія перавозкі). Транспарт несупольнага карыстання — унутрывытворчы і ўнутрыведамасны транспарт. Нарэшце, асабісты транспарт — гэта легкавыя аўтамабілі, веласіпеды, яхты, прыватныя самалёты.
Персанальны аўтаматычны транспарт утварае новую катэгорыю, бо злучае ў сабе рысы гарадскога грамадскага транспарта і асабістага аўтатранспарту.
Кароткая характарыстыка тыпаў транспарта Водны транспарт Гл. поўны артыкул: Водны транспарт
Водны транспарт — найстаражытны тып транспарта. Прынамсі да з'яўлення транскантынентальных чыгунак (другая палова XIX стагоддзя) заставаўся найважным тыпам транспарта. Нават самае прымітыўнае ветразнае судна за суткі пераадольвала ў чатыры-пяць разоў большую адлегласць, чым караван. Груз на судне быў большым, выдаткі на эксплуатацыю — меншымі.
Водны транспарт дагэтуль захоўвае важную ролю. Дзякуючы сваім перавагам (водны транспарт — самы танны пасля трубаправоднага), водны транспарт цяпер ахоплівае 60-67 % агульнага сусветнага грузазвароту. Па ўнутраных водных шляхах перавозяць галоўным чынам масавыя грузы — будаўнічыя матэрыялы, вугаль, руду — перавозка якіх не патрабуе высокай хуткасці (тут адбіваецца канкурэнцыя з больш хуткімі аўтамабільным і чыгуначным транспартам). На перавозках праз моры і акіяны ў воднага транспарта канкурэнтаў няма (авіяперавозкі вельмі дарагія, і іх сумарная доля у грузаперавозках нізкая), таму марскія судны перавозяць самыя розныя тыпы тавараў, але вялікую частку грузаў складаюць нафта і нафтапрадукты, звадкаваны газ, вугаль, руда.
Роля воднага транспарта ў пасажырскіх перавозках значна зменшылася, што звязана з яго нізкімі хуткасцямі. Выключэнні — хуткасныя судны на падводных крылах (якія часам бяруць на сябе функцыю міжгародных аўтобусаў-экспрэсаў) і судны на паветранай падушцы. Таксама вялікая роля паромаў і круізных лайнераў.
Транспартныя сродкі: судны Шляхі зносін: водная роўнядзь мораў і акіянаў, каналы, шлюзы Сігналізацыя і кіраванне: маякі, буі Транспартныя вузлы: марскія і рачныя порты і вакзалы Надрадковы тэкст
Аўтамабільны транспарт Гл. поўны артыкул: Бязрэйкавы транспарт
Аўтамабільны транспарт сёння — самы распаўсюджаны тып транспарта. Аўтамабільны транспарт маладзей чыгуначнага і воднага, першыя аўтамабілі з'явіліся пад канец XIX стагоддзя. Пасля Другой сусветнай вайны аўтамабільны транспарт пачаў ствараць канкурэнцыю чыгунцы. Перавагі аўтамабільнага транспарта — манеўранасць, гнуткасць, хуткасць. Грузавыя аўтамабілі перавозяць сёння практычна ўсе тыпы грузаў, але нават на вялікіх адлегласцях (да 5 і больш тыс. км) аўтацягнікі (грузавік-цягач і прычэп ці паўпрычэп) паспяхова канкуруюць з чыгункай пры перавозцы каштоўных грузаў, для якіх крытычна хуткасць дастаўкі, напрыклад прадукты, якія хутка псуюцца.
Асабісты аўтамабільны транспарт Гл. поўны артыкул: Асабісты аўтамабіль
Абсалютная большасць сучасных аўтамабіляў — аўтамабілі індывідуальнага карыстання (легкавыя). Іх выкарыстоўваюць, як правіла, для паездак на адлегласці да двухсот кіламетраў.
Грамадскі аўтамабільны транспарт Шырока распаўсюджаны таксама аўтобусы (шматмесцавыя пасажырскія аўтамабілі з ёмістасцю ад 10 пасажыраў). Для эксплуатацыі ў гарадах і прыгарадах цяпер выкарыстоўваюцца пераважна нізкападлогавыя гарадскія аўтобусы, а для міжгародных і міжнародных рэйсавых і турыстычных перавозак — міжгародныя і турыстычныя лайнеры. Апошнія адрозніваюцца ад гарадскіх мадэляў кампаноўкай з падвышаным узроўнем падлогі (для змяшчэння пад ім багажных адсекаў), камфартабельным салонам толькі з месцамі для сядзення, наяўнасцю дадатковых выгод (кухні, гардэроба, туалета). У сувязі з падвышэннем пад канец XX стагоддзея камфортнасці турыстычных аўтобусаў, яны даволі паспяхова канкуруюць у галіне перавозкі турыстаў з чыгункамі.
У гарадах распаўсюджана разнавіднасць аўтобуса з электрычным прывадам — тралейбус.
Перавагі і недахопы Аўтамабільны транспарт патрабуе добрых дарог. Сёння ў развітых краінах існуе сетка аўтамагістраляў — шматпалосных дарог без скрыжаванняў, дзе дазволены хуткасці руху звыш ста кіламетраў у гадзіну.
Нягледзячы на перавагі, аўтамабільны транспарт мае шмат недахопаў. Легкавыя аўтамабілі — самы марнатраўны транспарт у параўнанні з іншымі тыпамі транспарта ў пераліку на выдаткі, неабходныя на перасоўванне аднаго пасажыра. Асноўная доля (63 %) экалагічнай шкоды планеце належыць аўтатранспарту. Значная экалагічная шкода прычыняецца навакольнаму асяроддзю і грамадству на ўсіх стадыях вытворчасці, эксплуатацыі і ўтылізацыі аўтамабіляў, паліва, маслаў, покрывак, будаўніцтва дарог і іншых аб'ектаў аўтамабільнай інфраструктуры. У прыватнасці, вокіслы азоту і серы, якія выкідаюцца ў атмасферу пры спальванні бензіну, выклікаюць кіслотныя дажджы. Згодна з дадзенымі камітэта па экалогіі Дзяржаўнай Думы РФ, аўтамабільны парк Расіі да пачатку 2000 года склаў 27,06 млн транспартных сродкаў. Велічыня штогадовай экалагічнай шкоды ад функцыянавання транспартнага комплексу РФ складае 3,4 млрд долараў ЗША, ці прыкладна 1,5 % валавага нацыянальнага прадукта. Выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу ад аўтатранспартных сродкаў склалі 12 190,7 тыс. тон.
Транспартныя сродкі: розныя тыпы аўтамабіляў — легкавыя, аўтобусы, грузавыя; Шляхі зносін: аўтамабільныя дарогі, масты, тунэлі, шляхаправоды, эстакады; Сігналізацыя і кіраванне: правілы дарожнага руху, святлафоры, дарожныя знакі, аўтатранспартныя інспекцыі; Транспартныя вузлы: аўтастанцыі, аўтавакзалы, аўтастаянкі, скрыжаванні; Энергетычнае забеспячэнне: аўтамабільныя заправачныя станцыі, кантактная сетка; Тэхнічнае забеспячэнне: СТАА, паркі (аўтобусны, тралейбусны), аўтадарожныя службы.
Чыгуначны транспарт Гл. поўны артыкул: Чыгуначны транспарт