Алесь Пашкевіч (Аляксандр Аляксандравіч Пашкевіч; нар. , в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1972 годзе в. Набушава Слуцкага раёна. Пасля Вясейскай СШ закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру пры ім (1997). Кандыдат філалагічных навук (1998), доктар навук (2002). Працаваў выкладчыкам у БДУ, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Нёман».
24 верасня 2002 года на пазачарговым XIV з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны старшынёй СБП (замест Вольгі Іпатавай). Вясной 2006 года звольнены з пасады дацэнта на філалагічным факультэце БДУ. Пагроза звальнення над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна ўвайшоў у палітычную кампанію Аляксандра Казуліна.
22 кастрычніка 2006 года пераабраны старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў (ГА «СБП») на другі тэрмін. Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце Кто есть кто в Республіке Беларусь
З 2010 працуе на пасадзе першага намесніка старшыні ГА «СБП» Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце ГА «Саюз Беларускіх пісьменнікаў», адначасова з’яўляецца кіраўніком культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» пры штотыднёвіку «Новы час».Сайт ГА «Саюз Беларускіх пісьменнікаў»: Юбілей «Літаратурнай Беларусі» адзначылі ў Мінску
Творчасць Па словах самога Алеся Пашкевіча, публікавацца ён пачаў, як ці не ўсе літаратары-гуманітарыі, у часы студэнцтва — у газеце «Чырвоная змена» (пры якой дзейнічала літаб’яднанне «Крыніцы» і якое некалькі гадоў узначальваў). У часы Шушкевіча і Кебіча «крынічанцы» заснавалі і выдавалі штомесячны чапопіс маладых літаратараў «Першацвет», атрымліваючы ад дзяржавы ганарары і заробкі.Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Як навуковец вывучаў беларускую паэзію 1920-х гадоў. Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Фэномэн узвышэнства ў беларускай паэзіі 20 стагоддзя». Літаратура беларускага замежжа была тэмай доктарскай дысэртацыі — «Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў прозе беларускага замежжа 20 ст.» (2002)
У 2025 годзе ў выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга пісьменніка «Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна», прысвечаная жыццю і творчасці класіка нацыянальнай літаратуры, аднаму з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Аляксандру ПрушынскамуАлесь Пашкевіч напісаў пра жыццё і творчасць Алеся Гаруна.
Бібліяграфія Нябесная сірвента. Вершы. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 1994, 96 с. Пляц Волі. Раман-дакумент / Серыя «Беларускі гістарычны раман». — Мінск: «Беллітфонд», 2001, 414 с. Круг. Раман-біяграфія. — Мінск: «Беллітфонд», 2006, 200 с. Майдан волі. Роман-хроніка. (Пераклад на ўкраінскую мову Валерыя Стралко.) — Київ: «Фенікс», 2008, 258 с. Сімъ побѣдиши. Раман, эсэ. — «Кнігазбор», 2012, 260 с. «Карусь Каганец. Кроў з крыві беларуса…» у серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры», (2013) Рух. Аповесць. — «Кнігазбор», 2015, 123 с.
Узнагароды Дыпламант Міжнароднага акадэмічнага рэйтынгу папулярнасці «Залатая фартуна» (2008) Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане «Пляц волі» (2009) Кавалер ордэна «За заслугі» (Украіна, 2008).
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія і публікацыі твораў Алеся Пашкевіча на сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі «Камунікат.org»
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў