Тартуская вышэйшая мастацкая школа (, TKK) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Тарту (Эстонія), якая рыхтуе прафесійных прыкладных мастакоў і мастакоў-рэстаўратараў. У Тартускай вышэйшай мастацкай школе студэнты могуць атрымаць прыкладную вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях: аўдыёвізуальнае мастацтва, дызайн і прыкладное мастацтва.
Тартуская вышэйшая мастацкая школа была заснавана 1 жніўня 2000 г. і з'яўляецца пераемніцай Вышэйшай мастацкай школы «Палас», якая існавала ў Тарту з 1919 года.
Станам на 2013 год у Тартускай вышэйшай мастацкай школе адукацыю атрымлівалі 318 навучэнцаў, з іх 28 — экстэрны. Рэктар — Вала Нуўст.
Факультэты Каледж мае сем факультэтаў:Tartu Art College | ESN Tartu (англ.) Факультэт фатаграфіі. Факультэт жывапісу. Факультэт медыя і рэкламнага дызайну. Факультэт мэблі. Факультэт скуранога дызайну. Факультэт скульптуры. Факультэт тэкстылю.
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт(эст.) (англ.)
Катэгорыя:Універсітэты Эстоніі Катэгорыя:Тарту Катэгорыя:Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы Эстоніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе