Карэн Дземірчан (; 17 красавіка 1932, Ерэван — 27 кастрычніка 1999, тамсама) — савецкі і армянскі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

У 1998 годзе стварыў і ўзначаліў Народную партыю Арменіі, якая ў складзе выбарчага блока «Адзінства» перамагла на парламенцкіх выбарах у чэрвені 1999 года, пасля чаго быў абраны старшынём Нацыянальнага сходу Арменіі.

Біяграфія У 1949—1954 гадах вучыўся ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце. Інжынер-механік.

У 1954—1955 гадах — інжынер-канструктар у Ленінградскім навукова-даследчыцкім інстытуце.

У 1955—1966 гадах працаваў на Ерэванскім электратэхнічным заводзе ад майстра да дырэктара.

З 1966 — сакратар, потым першы сакратар Ерэванскага гаркама КП Арменіі.

1972—1974 — сакратар, а ў 1974—1988 — першы сакратар ЦК КП Армянскай ССР.

1988—1991 — Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС. Быў дэпутатам Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Армянскай ССРСписок депутатов Верховного Совета СССР 10 созываСписок депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва, Вярхоўнага савета Армянскай ССР. Член ЦК КПСС (1976—1989).

У 1988 годзе, калі пачаўся «Карабахскі рух» у Арменіі, ЦК КПСС вырашыў вызваліць Карэна Дземірчана ад пасады, спасылаючыся на «дрэннае здароўе». Пасля абвяшчэння незалежнасці Армянскай рэспублікі Дземірчан у 1991—1999 гадах быў генеральным дырэктарам і старшынём савета ЗАТ «Армэлектрамашына» — аднаго з найбуйнейшых заводаў Арменіі.

У 1998 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты Арменіі.

З красавіка 1999 года — старшыня блока «Адзінства».

30 мая 1999 года абраны дэпутатам парламента, а з 10 чэрвеня 1999 года — спікер парламента Арменіі. Старшыня-заснавальнік Народнай партыі.

27 кастрычніка 1999 года ў час тэрарыстычнага акта ў будынку парламента Арменіі быў забіты разам з прэм’ер-міністрам Арменіі Вазгенам Саркісянам.

Пахаваны ў пантэоне парка імя Камітаса.

Узнагароды Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966, 1971) і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976), медалямі «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», «У памяць 1500-годдзя Кіева». 27 снежня 1999 — указам прэзідэнта Арменіі за выбітныя заслугі перад радзімай пасмяротна ганараваны найвышэйшага звання «Нацыянальны Герой Арменіі».

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі Катэгорыя:Камуністы Арменіі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Арменіі Катэгорыя:Нацыянальныя Героі Арменіі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Памерлі ад агнястрэльнай зброі Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў Катэгорыя:Пахаваныя ў пантэоне Камітаса Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Арменіі Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КП Арменіі