Сабор Святога Якава – каталіцкі сабор у горадзе Шыбенік у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Белакаменны сабор Св. Якава ў Шыбеніку дэманструе цесную сувязь, якая існавала ў 15-16 стст. у вобласці манументальнага мастацтва паміж Паўночнай Італіяй, Далмацыяй і Тасканай. 3 архітэктары, якія па чарзе ўдзельнічалі ў будаўніцтве сабора – Франчэска дзі Джакома, Юрай Далмацінец і Нікола Фларэнцінец, узвялі будынак цалкам з каменя з прымяненнем унікальнай тэхналогіі пры збудаванні яго зводаў і купала. Сабор упрыгожвае выдатны фрыз з 74 скульптурнымі выявамі твараў мужчын, жанчын і дзяцей.

Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Катэгорыя:Каталіцкія храмы Харватыі Катэгорыя:Шыбенік