Міхаіл Башылаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера Выхаванец томскага футбола, з 2009 года пачаў трапляць у моладзевы склад «Тамі». З 2011 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а 13 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Растовам» (2:1).

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў омскі «Іртыш» да канца сезона. У ліпені 2013 года на правах арэнды далучыўся да «Цюмені», якой дапамог выйсці ў ФНЛ па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за фарм-клуб «Том-2», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе «Тамі». У другой палове 2016 года, пакінуўшы «Том», выступаў за літоўскі клуб «Уцяніс».

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў выніку падпісаў кантракт. Здолеў замацавацца ў аснове беларускай каманды на пазіцыі апорнага паўабаронцы і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. Заставаўся іграком стартавага складу, у ліпені не гуляў з-за траўмы, у верасні вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею».

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года перайшоў у «Энергетык-БДУ». У сталічным клубе таксама стаў трывалым іграком асновы.

У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ» і неўзабаве далучыўся да дэбютанта армянскай Прэм’ер-лігі «Нараванка». У жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».

У сакавіку 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска».

Міжнародная кар’ера Улетку 2011 года быў выклаканы ў юніёрскую зборную Расіі для ўдзелу ў міжнародным турніры ў Астане. Усяго правёў тры матчы за зборную.

Дасягненні Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Урал-Паволжжа»): 2013/14 Уладальнік Кубка Арменіі: 2021/22

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Омск Катэгорыя:Ігракі ФК Цюмень Катэгорыя:Ігракі ФК Том-2 Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Уцяніс Уцяна Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Нараванк Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск