Балючыя спазмы стрававода, «стрававод Шчаўкунчыка» — парушэнне маторыкі стрававода, якое характарызуецца спазмамі ніжняй часткі стрававода, з сярэднім перыстальтычным ціскам у гэтым месцы > 180 мм рт. сл. Этыялогія невядомая

Сімптомы У пераважнай колькасці прыпадкаў — боль у грудзі і дысфагія.

Дыягностыка, лячэнне Дыягназ ставіцца на падставе манаметрыі стрававода. Радыёлагічныя, эндаскапічныя і сцынтыграфічныя даследаванні не з'яўляюцца інфарматыўнымі: звычайна іх вынік з'яўляецца нармальным. Лячэнне падобнае да тэрапіі дыфузнай спазмы страваводу.

Літаратура

Катэгорыя:Гастраэнтэралогія Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту Катэгорыя:Парушэнні маторыкі стрававода