Людміла Віктараўна Шчэрба ()— беларуская пісьменніца.
Біяграфія Нарадзілася 29 мая 1973 года ў Мінску ў сям’і навукоўца-мікрабіёлага Віктара Васілевіча Шчэрбы (1949—2023) і педагагічнай работніцы Валянціны Міхайлаўны Шчэрба.
Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»Лапіцкая А. Адчуй сябе паэтам! — novychas.by, 31.5.2015Молчан Т. «Уладар рыбаў», или Как персонажи шутят над автором — kp.by, 10.06.2016. Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».
Творчасць
Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т. л. газеце «Літаратура і Мастацтва».
У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе. У 2017 годзе выйшаў раман « Адзін дзень не майго жыцця»Роман, который разрывает все шаблоны! Не пропустите! — kp.by, 15.3.2017Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы — racyja.com, 12.2.2017. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны.
Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра Сіўчыкаў У. Аксамітны Мятлік у годзе Скарыны — budzma.by, 24.1.2017, сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь». Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія
Раманы «Уладар рыбаў» (2016) « Адзін дзень не майго жыцця» (2017)
Зборнікі вершаў «Я пакідаю сонца тут…» (2020, выд. «Кнігазбор»)
Вершы [вершы] // Верасень № 17, 2017; Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.
Прызнанне Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам « Адзін дзень не майго жыцця»
Крыніцы
Літаратура Акулін Э. Падзяліцца поўняй: кніга гутарак (гутарка з пісьменніцай). — Мн. Палікрафт, 2020. — 280 с. — ISBN 978-985-7030-78-1 — С. 151.
, // Новы Час № 25(539),
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі