Ма Юань (馬遠; —) — кітайскі мастак-жывапісец эпохі Сун.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і прыдворных жывапісцаў у правінцыі Шаньсі. Быў членам Імператарскай акадэміі. Мастаком стаў і яго сын Ма Лінь.

Творчасць

Дзеяч акадэміі жывапісу ў Ханчжоў. Паслядоўнік Лі Тана. Вядомы сваімі лаканічнымі манахромнымі краявідамі (туш, акварэль). Жывапісная манера яго і Ся Гуя атрымала назву школы Ма-Ся. Яго пэндзлю належаць карціны «Поўня», «Адзінокі рыбак на зімовым возеры», «Дажджлівы дзень у гарах», «Вясной на горнай сцяжыне» і іншыя.

Ствараў манахромныя з тонкай падфарбоўкай пейзажы («Адзінокі рыбак на рацэ ў халодны час») і кампазіцыі жанру «птушкі-кветкі» («Кветкі слівы, камяні і дзікія качкі ў горным патоку»), якія вызначаюцца філасофска-сузіральным ладам, абагульненасцю форм, манерай пісьма рэзкімі шырокімі мазкамі, новай для кітайскага жывапісу асіметрычнасцю кампазіцыі.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Кітая