Прэмія Цьюрынга () — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай галіне.
Статус і парадак прысуджэння Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з’яўлення першых электронна-вылічальных машын.
Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп’ютарную супольнасць. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.
У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі.
Лаўрэаты Прэміі Цьюрынга Год ЛаўрэатПрычына прысуджэння1966 Алан Дж. ПерлісЗа яго ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў.1967 Морыс УілксПрафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп’ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі.1968 Рычард Хэмінг За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак1969 Марвін МінскіЗа піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта1970 Джэймс УілксанЗа яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і «адваротным» аналізе памылак1971 Джон Мак-КарціЛекцыя доктара Мак-Карці «Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце» асвятляе стан рэчаў у галіне, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам1972 Эдсгер ДэйкстраЗа фундаментальны ўклад у праграмаванне як высокі інтэлектуальны выклік; за красамоўную настойлівасць і практычную дэманстрацыю таго, што праграмы павінны быць складзены правільна, а не проста адладжаныя; за асвятленне праблем, якія ляжаць у аснове распрацоўкі праграм1973 Чарлз БахманЗа яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз даных1974 Дональд КнутЗа яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання»1975 Алан Ньюэл Герберт СайманЗа іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў1976 Майкл Рабін Дана СкотЗа іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне1977 Джон БэкусЗа яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання1978 Роберт ФлойдЗа яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў1979 Кенет АйверсанЗа яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання1980 Ч. Энтані Р. ХоарЗа яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання” |- !1981 | Эдгар Код |За яго фундаментальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі даных, асабліва рэляцыйнага тыпу|- !1982 | Стывен Артур Кук |За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў|- !1983 | Кен Томпсан Дэніс Рычы |За іх распрацоўку агульнай тэорыі аперацыйных сістэм і ў прыватнасці за рэалізацыю аперацыйнай сістэмы UNIX|- !1984 | Ніклаўс Вірт |За распрацоўку паслядоўнасці інавацыйных камп'ютэрных моў EULER, ALGOL-W, Pascal, MODULA і Oberon|- !1985 | Рычард Карп |За яго працяглы ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы распрацоўку эфектыўных алгарытмаў для сеткавых патокаў і іншых задач камбінаторнай аптымізацыі, атаясамліванне вылічальнасці за палінаміальны час з інтуітыўным паняццем алгарытмічнай эфектыўнасці і, асабліва, за ўклад у тэорыю NP-поўнасці|- !1986 | Джон Хопкрафт Роберт Тар'ян |За фундаментальныя дасягненні ў дызайне і аналізе алгарытмаў і структур даных|- !1987 | Джон Кок |За значны ўклад у дызайн і тэорыю кампілятараў, архітэктуру вялікіх сістэм і распрацоўку камп'ютараў са скарочаным наборам каманд (RISC)|- !1988 | Айвен Сазерленд |За яго наватарскі і дальнабачны ўклад у камп'ютарную графіку, пачынаючы з Sketchpad і працягваючы пасля яго.|- !1989 | Уільям Кахан |За фундаментальны ўклад у лікавы аналіз. Адзін з вядучых спецыялістаў па вылічэннях з плаваючай кропкай. Кахан прысвяціў сябе задачы «зрабіць свет бяспечным для лікавых вылічэнняў»|- !1990 | Фернанда Карбата |За яго наватарскую працу па арганізацыі канцэпцый і кіраўніцтву распрацоўкай універсальных буйнамаштабных камп'ютэрных сістэм з падзелам часу і рэсурсаў, CTSS і Multics|- !1991 | Робін Мілнер |За тры розных паўнавартасных дасягненні: 1) LCF, які аўтаматызуе доказы ў логіцы вылічаных функцый Скота, відаць першы, інструмент аўтаматызаванага канструявання доказаў, пабудаваны на тэарэтычным падмурку і пры гэтым карысны на практыцы; 2) ML, першая мова праграмавання, якая выкарыстоўвае паліморфны вывад тыпаў разам з тыпізаваным механізмам апрацоўкі памылак; 3) CCS, агульная тэорыя паралельных вылічэнняў. Таксама ён сфармуляваў і развіў поўную абстракцыю, тэорыю аб сувязі паміж аперацыйнай і дэнатацыйнай семантыкамі|- !1992 | Батлер Лэмпсан |За ўклад у распрацоўку размеркаваных персанальных вылічальных асяроддзяў і тэхналогій для іх рэалізацыі: працоўныя станцыі, сеткі, аперацыйныя сістэмы, сістэмы праграмавання, дысплеі, бяспеку і абмен дакументамі|- !1993 | Юрыс Хартманіс Рычард Стэрнс |У знак прызнання іх асноўнай працы, якая заклала асновы тэорыі складанасці вылічэнняў|- !1994 | Эдвард Фейгенбаўм Радж Рэдзі |За наватарства ў распрацоўцы і стварэнні буйнамаштабных сістэм штучнага інтэлекту, дэманстрацыю практычнай важнасці і патэнцыяльнага камерцыйнага ўплыву тэхналогіі штучнага інтэлекту|- !1995 | Мануэль Блюм |У знак прызнання яго ўкладу ў асновы тэорыі складанасці вылічэнняў і яе прымянення ў крыптаграфіі і верыфікацыі праграм|- !1996 | Амір Пнуэлі |За асноўную працу па ўключэнні часовай логікі ў камп'ютарныя навукі і за выдатны ўклад у верыфікацыю праграм і сістэм|- !1997 | Дуглас Энгельбарт |За натхняльнае бачанне будучыні інтэрактыўных вылічэнняў і вынаходніцтва ключавых тэхналогій, якія дапамогуць яго рэалізаваць|- !1998 | Джым Грэй |За важны ўклад у даследаванне баз даных, даследаванне апрацоўкі транзакцый і тэхнічнае лідэрства у рэалізацыі сістэм|- !1999 | Фрэдэрык Брукс |За значны ўклад у архітэктуру камп'ютараў, аперацыйныя сістэмы і распрацоўку праграмнага забеспячэння|- !2000 | Эндру Яо |У знак прызнання яго фундаментальнага ўкладу ў тэорыю вылічэнняў, уключаючы заснаваную на складанасці тэорыю генерацыі псеўдавыпадковых лікаў, крыптаграфію і складанасць сувязі|- !2001 | Олі-Ёхан Далеч Крыстэн Нюгорд |За ідэі, фундаментальныя для з'яўлення аб'ектна-арыентаванага праграмавання, дзякуючы распрацоўцы моў праграмавання Simula I і Simula 67|- !2002 | Рональд Рывест Адзі Шамір Леанард Адлеман |За іх геніяльны ўклад у практычнае прымяненне крыптаграфіі з адкрытым ключом|- !2003 | Алан Кэй |За рэалізацыю многіх ідэй, якія ляжаць у аснове сучасных аб'ектна-арыентаваных моў праграмавання, кіраўніцтва камандай, якая распрацавала Smalltalk, і за фундаментальны ўклад у персанальныя камп'ютары|- !2004 | Вінтан Серф Роберт Кан |За наватарскую працу па міжсеткавых узаемадзеяннях, уключаючы распрацоўку і ўкараненне асноўных пратаколаў сувязі ў Інтэрнеце, TCP/IP, і за натхнёнае лідэрства ў стварэнні сетак|- !2005 | Петэр Наур |За фундаментальны ўклад у распрацоўку моў праграмавання і стварэнне ALGOL 60, у распрацоўку кампілятара, а таксама ў мастацтва і практыку камп'ютарнага праграмавання|- !2006 | Фрэнсіс Ален |За наватарскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, які заклаў аснову сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання|- !2007 | Эдмунд Кларк Ален Эмерсан Іосіф Сіфакіс |За іх ролю ў развіцці праверкі мадэляў у высокаэфектыўную тэхналогію праверкі, шырока распаўсюджаную ў апаратных і праграмных галінах|- !2008 | Барбара Ліскоў |За ўклад у практычныя і тэарэтычныя асновы мовы праграмавання і праектавання сістэм, асабліва звязаныя з абстракцыяй даных, устойлівасцю да памылак і размеркаванымі вылічэннямі|- !2009 | Чарльз Тэкер |За наватарскія дызайн і рэалізацыю Xerox Alto, першага сучаснага персанальнага камп'ютара, а таксама за яго ўклад у Ethernet і планшэтны камп’ютар|- !2010 | Леслі Вэліант |За трансфармацыйны ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы тэорыю верагодна прыблізна правільнага навучання (), складанасць пералічэння і алгебраічных вылічэнняў, а таксама тэорыю паралельных і размеркаваных вылічэнняў|- !2011 | Джуда Перл |За фундаментальны ўклад у штучны інтэлект праз распрацоўку вылічэння для імавернасных і прычынна-следчых разважанняў|- !2012 | Сільвіа Мікалі Шафі Гольдвасер |За пераўтваральную працу, якая заклала тэарэтычна складаныя асновы навукі аб крыптаграфіі, і пры гэтым увяла новыя метады эфектыўнай праверкі матэматычных доказаў у тэорыі складанасці вылічэнняў|- !2013 | Леслі Лэмпарт |За фундаментальны ўклад у тэорыю і практыку размеркаваных і паралельных сістэм, у прыватнасці, за вынаходніцтва такіх паняццяў, як прычыннасць і лагічны гадзіннік, бяспека і жывучасць, рэпліцыраваныя канечныя аўтаматы і паслядоўная ўзгодненасць|- !2014 | Майкл Стоўнбрэйкер |За фундаментальны ўклад у канцэпцыі і практыкі, якія ляжаць у аснове сучасных сістэм баз даных|- !2015 | Уітфілд Дзіфі Марцін Хелман |За фундаментальны ўклад у сучасную крыптаграфію|- !2016 | Цім Бернерс-Лі |За вынаходніцтва World Wide Web, першага вэб-браўзера і асноўных пратаколаў і алгарытмаў, якія дазваляюць маштабаваць Інтэрнэт|- !2017 | Джон Хэнэсі Дэвід Патэрсан |За наватарскі сістэматычны колькасны падыход да распрацоўкі і ацэнкі камп'ютарных архітэктур, якія маюць працяглы ўплыў на індустрыю мікрапрацэсараў|- !2018 | Джошуа Бенджыа Джэфры Хінтан Ян Лекан |За канцэптуальныя і інжынерныя прарывы, якія зрабілі глыбокія нейронныя сеткі важным кампанентам вылічальных прылад|- !2019 | Эд Кэтмел Пэт Ханрахан |За фундаментальны ўклад у 3D-камп'ютарную графіку і ўплыў створаных камп'ютарам вобразаў () на кінавытворчасць і іншыя сферы|- !2020 | Альфрэд Аха Джэфры Ульман |За фундаментальныя алгарытмы і тэорыю, якія ляжаць у аснове рэалізацый моў праграмавання, і за іх сінтэз у вельмі ўплывовых кнігах, якія выхавалі пакаленні інфарматыкаў|- !2021 | Джэк Дангара