Вехатня́нка, Вехатні́ца — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 м/км. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Дыхнавічы, за вёскай Станкаўцы цячэ праз сажалкі, упадае ў старарэчча Росі каля гарадскога пасёлка Рось.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Росі Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна