Варута — летапісны «горад» (умацаванне, крэпасць) аднойчы згаданы Галіцка-Валынскім летапісам, яго пэўная лакалізацыя дыскусійная і ёсць мноства гіпотэз наконт гэтага. Нягледзячы на такую нявызначанасць, канцэпцыя Варуты як сталіцы Міндоўга ў XIII стагоддзі даволі папулярная ў Літве.
Гістарыяграфія У «горадзе» Варуце аднойчы ў 1251 годзе абараняўся Міндоўг падчас вайны са сваімі пляменнікамі Таўцівілам і і жамойцкім князем Вікінтам. Звесткі пра гэта дае Галіцка-Валынскім летапіс у адзінай згадцы. Рэзідэнцыя Міндоўга (curia nostra — «двор наш») згадваецца яшчэ двойчы ў крыніцах, але ні імя гэтага «двара» (замка), ні яго месцазнаходжанне невядомы. Не ясна датычаць гэтыя згадкі аднаго месца ці некалькіх.
Аднак, некаторыя гісторыкі ў XIX і XX стагоддзях называлі «горад» «першай сталіцай Літвы» і спрабавалі вызначыць яго месцазнаходжанне. Агулам выказана не менш за шаснаццаць версій лакалізацыі Варуты. Імаверней за ўсё, горад размяшчаўся ў памежжа Літвы і Лівоніі.
У пачатку XXI стагоддзя гісторыкі праяўляюць павышаную цікавасць да версіі пра лакалізацыю Варуты на Шеймінішкельскім гарадзішчы ў (такую версію прапанаваў і трымаецца яе Томас Баранаўскас).
Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Варута — не «горад», а няслушнае тлумачэнне слова, якое значыць «капітал». На думку Казімераса Бугі, слова «варут» значыць проста «замак».
Спіс магчымых месцаў
Лакалізацыі, прапанаваныя рознымі гісторыкамі ў розны час: Бярзгайняй у , па версіі Пятра Тарасенкі Бутейкяй у , па версіі Казіміраса Жэбрыса Гарадзішча каля Навагрудка, па версіі Тэадора Нарбута Гальшаны, па версіі Аляксандра Краўцэвіча Кярнаве, па версіі па Фрыдэрыка Папее Карэліх побач Навагрудка, па версіі Мікалая Ермаловіча Лішкява, па версіі па Джонас Тотарайціса Мядзінінкай, па версіі па Эвалдаса Гечыаўскаса Рочышке ў Расяйнейскім раёне, па версіі Шеймінішкельскае гарадзішча ў Анікшчайскім раёне, па версіі Эдуардаса Вальтэрыса Утурай у Расейнскім раёне, па версіі Варняны ў Гродзенскай вобласці Беларусі, па версіі Юліўша Латкоўскага Вільнюс, па версіі Ромаса Батуры Раён Даўгай-Варэна, па версіі Генрыка Лаўмянскага Раён Медвегаліс-Варней, па версіі Антанаса Сцепанайціса
Крыніцы
Катэгорыя:Дыскусія вакол спадчыны Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Замкі Літвы Катэгорыя:Колішнія гарады Еўропы Катэгорыя:Гарадзішчы Літвы