Алег Чмырыкаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у сістэме магілёўскага «Дняпра», аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.
Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча супраць «Мінска» (0:1). Пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе «Гомеля», але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 ужо трывала гуляў у стартавым складзе, правёў усе 26 матчаў у Першай лізе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У Вышэйшай лізе страціў трывалае месца ў складзе. У маі 2017 года гуляў у стартавым складзе каманды, пазней зноў стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне» да канца сезона. У складзе бабруйскага клуба здолеў замацавацца ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскай камандай, а пазней далучыўся да магілёўскага «Дняпра», які ў сакавіку 2018 года ўзяў абаронцу ў арэнду на сезон. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе магіляўчан, аднак у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў жніўні і зноў стаў іграком стартавага складу.
У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дняпро» і неўзабаве падпісаў кантракт са «Слуцкам». Згуляў за каманду ў пяці матчах у пачатку сезона, пасля чаго страціў месца на полі. У ліпені 2019 года пакінуў «Слуцк». Неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Віцебск», але не падышоў.
У жніўні 2019 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка», дзе быў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і неўзабаве падпісаў кантракт. Дапамог клубу па выніках сезона 2020 выйграць Другую лігу, у 2021 годзе гуляў за каманду ў Першай лізе, пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па выніках паседжання Кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ быў дыскваліфікаваны на адзін год і аштрафаны на 2900 рублёў за парушэнні Кодэкса паводзін і спартыўнай сумленнасці. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро».
Міжнародная кар’ера Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Гомель 18 0 2014 дубль Гомель 25 0 2015 Д1 Гомель 8 0 2016 Д2 Гомель 26 1 2017 (1) Д1 Гомель 6 0 2017 (2) Д2 Белшына 15 1 2018 Д1 Дняпро 13 0 2019 (1) Д1 Слуцк 5 0 2019 (2) Д2 Хімік 12 0 2020 Д3 Дняпро 21 1 2021 Д2 Дняпро 21 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск