Кары́ценка, Скарбя́нка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вязаўка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 80 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Вянскі, цячэ пераважна па лесе, упадае ў Вязаўку каля вёскі Карытніца. Асноўны прыток — ручай Есянец (справа). На працягу 9,7 км ад вусця ўверх каналізаваная.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна