Павел Зуевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец клецкага футбола, у 2014 годзе далучыўся да клуба «Клецк», які пачаў выступаць у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Гуляў за клецкі клуб на працягу двух сезонаў, а ў пачатку 2016 года стаў іграком сталічнага клуба «Крумкачы», дзе стаў выступаць за дубль. Увосень таго ж года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:1).
У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль «Крумкачоў», у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену — тройчы ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У жніўні 2017 года далучыўся да «Слуцка». У сезоне 2017 выступаў выключна за дубль слуцкага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды, пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам».
Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У 2020 годзе гуляў у асноўным за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звычайна заставаўся на лаўцы запасных.
У лютым 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам». Неўзабаве далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» і падпісаў з ім пагадненне. У сезоне 2021 рэгулярна гуляў у аснове, з 6 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У сезоне 2022 не з’яўляўся на полі і ў ліпені 2022 года пакінуў петрыкаўскі клуб.
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д3 Клецк 19 0 2015 Д3 Клецк 25 5 2016 Д1 Крумкачы 4 0 2017 (1) Д1 Крумкачы 3 0 2017 (2) дубль Слуцк 10 4 2018 Д1 Слуцк 10 0 2019 дубль Слуцк 11 1 2020 Д1 Слуцк 4 0 2021 Д2 Шахцёр 30 6 2022 (1) Д2 Шахцёр 0 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Клецк Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў