Руслан Хадаркевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2021—2023).

Клубная кар’ера З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь», аднак так і не згуляў за гэты клуб.

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ", у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клубаТрапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией". Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.

У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию" і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»"Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером". У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся для ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб і неўзабаве далучыўся да мінскага «Дынама». У складзе мінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб, так і не правёўшы ніводнага матча, і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ.

Міжнародная кар’ера У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Бяроза-2010 12 0 2011 Д3 Бяроза-2010 23 0 2012 Д2 Бяроза-2010 24 1 2013 Д2 Бяроза-2010 18 0 2014 (1) Д2 Славія 8 0 2014 (2) Д2 Іслач 0 0 2015 Д2 Смалявічы-СТІ 24 0 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 23 1 2017 Д1 Славія 13 0 2018 Д2 Славія 22 0 2019 (1) Д1 Славія 11 0 2019 (2) Д1 Шахцёр 7 0 2020 Д1 Шахцёр 25 0 2021 Д1 Шахцёр 4 0 2022 Д1 Шахцёр 5 0 2023 (1) Д1 Дынама 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ