Ілья Трачынскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».
У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб і пазней далучыўся да «Оршы».
У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК, пакінуў каманду ў жніўні таго ж года і далучыўся да «Слоніма-2017», дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў.
У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам», які пераехаў у Віцебск. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
У пачатку 2024 года ў якасці аматара стаў выступаць за «Аўтазаводзец-Трактар», а ў ліпені далучыўся да рагачоўскага «Дняпра».
Міжнародная кар’ера У 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Дасягненні Пераможца Першай лігі Літвы: 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Шахцёр 6 1 2008 дубль Шахцёр 26 10 2009 (1) дубль Шахцёр 11 1 2009 (2) Д2 Хваля 10 0 2010 дубль Шахцёр 30 8 2011 Д1 Віцебск 6 0 2012 Д2 Віцебск 26 5 2013 Д2 Іслач 23 3 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 29 4 2015 Д1 Уцяніс 26 2 2016 Д2 Шылас 28 4 2017 (1) Д1 Слуцк 9 1 2017 (2) Д2 Орша 12 3 2018 Д2 Граніт 26 2 2019 (1) Д2 НФК 11 2 2019 (2) Д2 Слонім-2017 12 3 2020 Д3 Дняпро 20 11 2021 Д3 Макслайн 16 7 2022 Д2 Макслайн 22 11 2023 Д2 Макслайн 30 11
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Уцяніс Уцяна Катэгорыя:Ігракі ФК Шылас Казлу Руда Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск