Рутэнія () — адна з сярэдневяковых лацінскіх назваў Русі, нароўні з Russia, Ruscia, Roxolania і іншымі. Экзонім.

Пасля ўваходжання зямель Русі у склад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага назва ўжывалася для абазначэння ўсходнеславянскіх і праваслаўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія цяпер адпавядаюць Беларусі і Украіне. Бліжэй да сучаснасці, усё болей асацыявалася з Украінай і ўкраінцамі, напрыклад Рускае ваяводства і Вялікае Княства Рускае.

Узыходзіць да антычнай назвы кельцкага племя рутэнаў (), якая праз сугучнасць заходнееўрапейскімі кніжнікамі перанесена на Русь.

Спасылкі

Катэгорыя:Тапаніміка Катэгорыя:Гісторыя Русі