Андрэй Волан або Волян (; ~ май , Польшча — , Біюцішкі, цяпер , Гродзенская вобласць) — вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-евангелістаў, літаратар, сакратар Мікалая Радзівіла Рудога, каралёў Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Вазы.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду, сын Яна Волана і Соф’і з Квілецкіх. У 1544—1547 гадах вывучаў дыялектыку, рыторыку і ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Одэры, дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі.

Каля 1550 года стаў сакратаром Мікалая Радзівіла «Рудога». Дзякуючы падтрымцы Радзівілаў у лістападзе 1550 года пачаў навучанне ў Караляўцы. Найвялікшы ўплыў на Волана ў гэты перыяд меў рэктар Альберціны , зяць Філіпа Меланхтана. Вярнуўся з-за мяжы зацятым кальвіністам.

Скончыўшы навучанне, Андрэй Волан пасяліўся ў Літве. Ад Мікалая Радзівіла «Рудога» атрымаў маёнтак Біюцішкі, а ад Жыгімонта Аўгуста — вёскі Чарэшчанету і Гербенету, таксама да смерці дзяржавіў староствы Рудомін і Немеж. У 1569 годзе атрымаў вялікалітоўскі індыгенат.

Па заключэнні Люблінскай уніі шматразова быў абіраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Ашмянскага павета. За часам Стэфана Баторыя стаў «ганаровым» каралеўскім сакратаром, часта быў пасрэднікам паміж каралём і шляхецкімі соймікамі, выконваў важныя дыпламатычныя місіі ў Інфлянтах, Аўстрыі, Маскоўскай дзяржаве. У 1595 годзе быў у Маскве як пасол разам з Львом Сапегам.

Ад прыбыцця на Літву звязаўся з мясцовым кальвінскім зборам. З часам стаў лідарам віленскіх евангелікаў і «архміністрам» мясцовай грамады, «папам літоўскіх кальвіністаў». Удзельнічаў у некалькіх сінодах літоўскіх кальвіністаў (між іншых у 1570, 1585, 1599), падчас якіх пераконваў у неабходнасці аб’яднання евангелікаў з лютэранамі або праваслаўнымі. У 1590 годзе сінод надаў яму функцыю цэнзара кальвінісцкіх кніг.

Як соймавы пасол і пісьменнік, прымаў дзейны ўдзел ва ўнутраным палітычным жыцці ВКЛ. Барацьба паміж рэлігійнымі партыямі, якая пагражала небяспекай існаванню пратэстанцтва ў Рэчы Паспалітай, улучыла Волана ў палеміку з абаронцамі каталіцызму і розных пратэстанцкіх сектаў.

Быў знаёмы з асноўнымі прадстаўнікамі літоўскай Рэфармацыі: Янам Глябовічам, Сымонам Турноўскім, Янам Абрамовічам, Янам Ласіцкім, Станіславам Судроўскім, Андрэем Дудычам, Андрэем Храстоўскім.

Памёр у годзе. Быў пахаваны ў вёсцы Біюцішкі (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці).

Сям'я Быў жанаты тройчы: з Нямстуўнай герба «Порай», Аборскай герба «Абданк» і Жыжэмскай. Меў трох сыноў і некалькі дачок.

Творчасць

Быў аўтарам каля 50 твораў, напісаных пераважна лацінаю: палітыка-прававых трактатаў, прац па этыцы і багаслоўі, пасланняў, пропаведзяў. Частка яго лістоў і прамоў засталася ў рукапісах.

Абароне пратэстантаў, у прыватнасці Мікалая Радзівіла Рудога, пры двары якога Волан жыў побач з некалькімі іншымі вядомымі прапаведнікамі кальвінізму, ад нападкаў Станіслава Аржахоўскага Андрэй Волан прысвяціў твор «Rozmowa polaka z litwinem». Услед за тым ён выпусціў цэлы шэраг палемічных твораў, пераважна па багаслоўскіх пытаннях, і ўдзельнічаў у шматлікіх дыспутах, між іншых з Пятром Скаргам, Антоніа Пасевіна, Фаўстам Соцынам. Ва ўласных працах сцвярджаў пра прысутнасць Хрыста ў Еўхарыстыі, папскі прымат, біблійную , боскую сутнасць Хрыста, культ святых і абразоў і пра законнасць цэлібату.

Працы Андрэя Волана друкаваліся ў Вільні, Кракаве, Данцыгу; накіраваныя супраць каталіцызму, асабліва супраць езуітаў (напрыклад, «Anabaptismus sive speculum fidei et pietatis Anabaptistorum», Вільня, 1586), творы перакладаліся гугенотамі ў Францыі, кальвіністамі ў Германіі і ўключаліся Ватыканам у Індэкс забароненых кніг. Андрэй Волан сумесна з Сымонам Будным быў ініцыятарам выдання ў Лоску сачынення Анджэя Фрыч-Маджэўскага «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай» (1577).

Напісаў пахавальную прамову на смерць Мікалая Радзівіла Рудога (1588), лісты кіеўскаму біскупу Мікалаю Пацу (1565), магістрату Рыгі (1599). Частка яго лістоў і прамоў засталася ў рукапісах.

У сваіх творах часам кранаў палітычныя і сацыяльныя тэмы, трымаўся і тут рэфарматарскага пункту гледжання, уласцівага большасці польскіх пратэстантаў таго часу. Адзін з галоўных твораў Андрэя Волана («Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе», 1572), у якім разглядаюцца пытанні роўнасці ўсіх саслоўяў, свабоды і справядлівасці. На аснове прац Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона сцвярджаў, што «свабода найбольш пасуе да чалавечай натуры».

Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў.

Бібліяграфія Andrius Volanas. Rinktiniai raštai / Sudarė Marcelinas Ročka ir Ingė Lukšaitė. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1996. 446 p. ISBN 5-420-01277-4 De libertate politica sive civili, powst. 1571, wyd. Kraków 1572, drukarnia M. Wirzbięta; wyd. następne: brak miejsca wydania 1582; przekł. polski Stanisława Dubingowicza pt. O wolności Rzeczypospolitej albo szlacheckiej, Wilno 1606, drukarnia J. Karcan; przedr. K. J. Turowski, Kraków 1859, Biblioteka Polska, zeszyt 12; wyd. i oprac. (ostatnio): M. Eder i R. Mazurkiewicz, Warszawa 2010 Oratio ad senatum Regni Poloniae, brak miejsca roku wydania i osobnej karty tytułowej (druk. w czasie bezkrólewia 1572—1574; według Estreichera: Kraków 1573, drukarnia M. Wirzbięta); przedr. J. Czubek Pisma polityczne z czasów pierwszego bezkrólewia, Kraków 1906 Vera et orthodoxa veteris ecclesiae sententia de Coena Domini ad Petrum Skarga, Łosk 1574 (egz. obecnie nieznany) Praefatio in Fricium, przedmowa łacińska do przekł. C. Bazylika dzieła A. Modrzewskiego O poprawie Rzeczypospolitej, Łosk 1577 Defensio verae orthodoxae veterisque in ecclesia sententiae, Łosk 1579; wyd. następne: Ryssel 1586 Paraenesis, Spira 1582, drukarnia B. Albinus Idololatriae loiolitarum vilnensium oppugnatio, Wilno 1583, drukarnia J. Karcan Libri quinque contra Scargae jesuitae vilnensis, septem missae sacrificiique eius columnas, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy Oratio gratulatoria. Ad illustriss. dominum principem D. Christophorum Radivilum, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy Oratio funebris in laudem Illustrissimi Principis Nicolai Radivilii, Wilno 1584, drukarnia Daniel z Łęczycy (Nowochrzczeństwo, czyli zwierciadło wiary i pobożności nowochrzczeńców), tytuł według M. Balińskiego, który podał za A. Węgierskim również tytuł łaciński: Anabaptismum sive speculum fidei et pietatis anabaptistarum, Wilno 1586; według Estreichera dzieło nie było drukowane) Apologia… ad calumnias et convitia pestiferae hominum sectae, qui se falso jesuitas vocant, Wilno 1587, drukarnia Daniel z Łęczycy Defensio Apologiae (druk obecnie nieznany) Ad scurillem et famosum libellum jesuiticae scholae vilnensis et potissimum maledici conviciatoris Andreae Jurgevitii… responsio, (Wilno) 1589 Dirae in obtrectatores, Wilno 1591, drukarnia Typographia Volani (dzieło nieznane) Epistolae aliquot ad repellendum doctrinae Samosatenianae errorem, Wilno 1592, drukarnia Officina Coetus Evangelici Vilnensis Epistolae aliquot adversus Samosatenianos, de divina Trinitate, Wilno 1592 Meditatio in epistolam divi Pauli apostoli ad Ephesios, Wilno 1592, drukarnia J. Markowicz Iudicium de libello quodam Stanislai Rescii, qui inscribitur Ministromachia, (Wilno) 1593, (drukarnia J. Karcan) Oratio ad Illustres Radivillos et Chodkiewicios, Wilno 1600, drukarnia U. i S. Sultzerowie (Oratio funebris na pogrzebie Sudroviusa), 1600, utwór zaginiony, (według J. Rościszewskiego) Oratio sive consilium de bello contra Turcas movendo, Eisleben 1604, (druk nieznany Estreicherowi; podał go M. Baliński za dziełem Grosses vollstaendiges Universal-Lexicon, Lipsk 1746) De caecitate et poena ecclesiae, Hanau 1608, drukarnia W. Antonius De principe et propriis eius virtutibus, Gdańsk 1608, drukarnia M. Rhode.

Беларускія пераклады Трактаты «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе», «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці», «Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» перакладзены Уладзімірам Шатонам (2009).

Выданні

Б43 Белорусские мыслители XVI–XVII вв. Избранные труды. – Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2017. – 320 с. – (Наследие права).

Памяць

Імя Андрэя Волана нададзена вуліцы ў Старым горадзе Вільнюса.

Літаратура Сокал, С. Ф. Волан Андрэй // Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 65—66. — 672 с. — 6000 экз. — ISBN 985-11-0016-1

Balinski M. Andrzej Wolan. Jego zycie uczone i publiczne. // Pisma historyczne, t. 3, Warszawa, 1843. Andrius Volanas. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1996; Luošaitė I. Reformacija Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje ir Mažojoje Lietuvoje. Vilnius, 1999; Kuolys D., Asmuo, tauta, valstybė Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės istorinėje literatūroje. Renesansas. Barokas. V., 1992.

Спасылкі Волан А. Прамова да сената Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, або якім павінна быць праўленне дабрачыннага караля (1573) / Перакл. на з лац. на бел. А. Я. Цукерманам і С. А. Падокшыным паводле Pisma polityczne z czasow pierwszego bezkrolewia. Wyd. S. Czubek. Krakow, 1906. // Фрагмэнты № 10’2001 Andriejus Volanas Андрэй Волан

Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Філосафы XVI стагоддзя