На́ква, На́кза — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).

Даўжыня 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Куляшы Вілейскага раёна, упадае ў Сэрвач на паўднёва-ўсходняй ускраіне гарадскога пасёлка Крывічы. На працягу 11,8 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Філіпкі).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)