Барыс Ігаравіч Звозскаў () — беларускі праваабаронца, грамадскі дзеяч, першы прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека (Вільнюс, Літва, 2007—2010), адзін з заснавальнікаў аб’яднанняў «Хельсінкі XXI» і «Прававая ініцыятыва».

Біяграфія Нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белагорску (РСФСР).

Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. З 1996 года займаўся праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспертызе шэрагу законапраектаў. З 1998 года займаўся прававой асветай у сферы праваабароны, быў сярод актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і развіцця Беларускага дома правоў чалавека. У 2007—2010 гадах з’яўляўся прэзідэнтам Дома правоў чалавека.

Памёр 17 чэрвеня 2012 года ў рэанімацыі анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах.

Узнагароды Прэмія «Праваабаронца года Беларусі» (2008).

Ушанаванне памяці 31 ліпеня 2013 года была афіцыйна зацверджаная назва Беларускага дома правоў чалавека ў Вільнюсе — Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Літаратура Грамадзянін і следства: прававыя і псіхалагічныя аспекты / [Б. Звозкаў, Е. Лабановіч] — Мінск, 1999.

Спасылкі http://humanrightshouse.org/Articles/18224.html http://nashaniva.by/?c=ar&i=75439 http://humanrightshouse.org/Articles/19449.html http://hrwatch-by.org/en/node/541?page=2 http://www.svaboda.org/a/24831002.html http://novychas.by/hramadstva/u_minsku_nazvali_laureatau_pra http://gomelspring.org/be/news/1551

Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі