Нягры́маўка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ізва (басейн Нёмана). Даўжыня 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 42 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1‰. Пачынаецца на ўсходзе вёскі Байкі, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні праз лясныя масівы. Упадае ў Ізву за 2,2 км на паўночны захад ад вёскі Каменка.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна