Сясь () — рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі.
Даўжыня ракі 260 км. Плошча вадазбору 7330 км². Сярэдні расход вады 53 м³/с за 27Все реки России км ад вусця (53,7 м³/с каля вёскі Яхнова). Выток ракі знаходзіцца на Ціхвінскай градзе на заходнім схіле Валдайскага ўзвышша, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад сяла Акулава (Любыцінскі раён Наўгародскай вобласці). Цячэ па Рускай раўніне, у т. л. па Прыільменскай нізіне. Упадае ў Волхаўскую губу Ладажскага возера за 3 км ад горада Сясьстрой (Волхаўскі раён Ленінградскай вобласці). Рэчышча шырынёй 40—70 м, у вусці — да 170 м. У басейне Сясі больш за 1000 азёр агульнай плошчай 49,92 км².
Рака пакрытая лёдам з лістапада па красавік. Часам рака замярзае ў снежні—студзені. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Жук В. А. Сясь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Все реки России
Катэгорыя:Басейн Ладажскага возера Катэгорыя:Рэкі Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці