Атар Джавашвілі (; нар. , ) — грузінскі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Маш’ал» з Мубарэка.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «ВІТ Джорджыя», у 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2014 годзе перабраўся ў «Зугдзідзі». У першай палове 2015 года выступаў за рэзервовую каманду польскай «Аркі» з Гдыні, пазней вярнуўся ў «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з МазыраГрузинский полузащитник Джавашвили прибыл на просмотр в "Славию" і ў выніку распачаў у яго складзе сезон 2017. У мазырскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Атар пакінуў мазырскі клубБратья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию".
У студзені 2018 года пачаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантрактОтар Джавашвили стал игроком "Гомеля". Пачынаў сезон 2018 у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»"Гомель" расстался с Джавашвили.
У ліпені 2018 года папоўніў склад клуба «Флуро» з другога дывізіёна Нарвегіі. У пачатку 2019 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком тбіліскай «Гагры», гуляў там да ліпеня. У пачатку 2020 года далучыўся да «Чыхуры», дзе гуляў да канца сезона.
У верасні 2021 года, правёўшы паўгады без клуба, папоўніў склад «Руставі», дзе гуляў да канца года. У ліпені 2022 года далучыўся да «Сіёні», а ў пачатку 2023 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі ФК ВІТ Джорджыя Катэгорыя:Ігракі ФК Зугдзідзі Катэгорыя:Ігракі ФК Арка Гдыня Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Флуро Катэгорыя:Ігракі ФК Гагра Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Чыхура Сачхерэ Катэгорыя:Ігракі ФК Руставі Катэгорыя:Ігракі ФК Сіёні Балнісі Катэгорыя:Ігракі ФК Маш’ал