Свянці́ца — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня 16 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2‰. Пачынаецца на ўсход ад аграгарадка Ражанка, працякае ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Нёман за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакі. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Рудчанка (злева).
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна