Секу Думбія (нар. , Адзапэ, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Макабі» з Герцліі.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ў кастрычніку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы.
У жніўні 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»Ивуарийцы Сенин Себаи и Секу Думбиа пополнили "Слуцк". Аднак ужо 28 жніўня ў матчы з мінскім «Дынама» (1:1) атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона 2016. У пачатку сезона 2017 звычайна выхадзіў на замену, але пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2018.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк»"Слуцк" расстался с Думбия и Ауие і неўзабаве падпісаў кантракт з расійскім клубам «Тамбоў»Экс-хавбек "Слуцк" Думбия перешел в "Тамбов". У жніўні 2019 года перайшоў у «Армавір», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. У лютым 2021 года папоўніў склад ізраільскага «Хапаэля» з Хадэры.
У пачатку 2022 года быў блізкі да вяртання ў «Слуцк», аднак у выніку пераход не адбыўся. У красавіку 2022 года стаў іграком казахстанскага «Ардабасы», а ў ліпені перабраўся ў «Мактаарал».
У ліпені 2023 года перайшоў у ізраільскі «Макабі» з Герцліі.
Дасягненні Уладальнік Кубка Малдовы: 2016 Пераможца Першынства ФНЛ: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Бэлць Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Армавір Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Хадэра Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Герцлія